Logo Polskiego Radia
Print

Цёмныя хмары шалеюць над украінскім праваслаўем

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.05.2019 17:17
Пакуль невядома, як далей будзе разьвівацца сытуацыя ў Праваслаўнай царкве Ўкраіны й ці сапраўды малая шчыліна ператворыцца ў вялікі раскол.
Кіева-Пячэрская лаўра і Помнік ахвярам Галадамору, КіеўКіева-Пячэрская лаўра і Помнік ахвярам Галадамору, Кіеўradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Цёмныя хмуры шалеюць над украінскім праваслаўем, канстатуе газэта Rzeczpospolita. У выпадку, калі новаствораная ўкраінская царква расколецца, яна будзе апаганеная на бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. І Масква будзе тут не пры чым.
Летась 15 сьнежня споўнілася мара многіх пакаленьняў украінцаў была адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны. Імкліва новая царква атрымала аўтакефалію з рук Канстантынопальскага патрыярха Барталамея, які зьяўляецца духоўным лідэрам усіх праваслаўных Сьвету. На першым саборы Украінскай праваслаўнай царквы быў апраны яе кіраўнік – мітрапаліт Эпіфаній.
Не пасьпела мінуць 6 месяцаў з моманту аб’яднаньня ўкраінскіх праваслаўных цэркваў, як выбухнуў калясальны скандал. 90-гадовы кіраўнік, ужо неіснуючай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філярэт (Дзенісенка) склікаў тэрміновую прэс-канфэрэнцыю.
Філярэт заявіў журналістам, што ён быў падмануты Эпіфаніям й Пятром Парашэнкам. Паводле Філярэта, Епіфаній стаў мітрапалітам новай царквы толькі дзякуючы яго падтрымкі. Таксама Філярэт паведаміў, што паміж ім, Эпіфанііем ды Пятром Парашэнкам была заключаная «вусная дамова», Паводле якой, Філярэт як «ганаровы патрыярх» павінен быў кіраваць царквой ва Ўкраіне, а малады Эпіфаній прадстаўляць яе за мяжой.
На такіх гучных заявах стары герарх не абмежаваўся. Філярэт наўпрост паведаміў, што мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Эпіфаній не зьяўляецца самастойнай фігурай, маўляў за «ім хтосьці стаіць». У Кіеве ніхто не сумневы ў тым, што гаворка ішла пра Пятра Парашэнку.
Пакуль не вядома, як далей будзе разьвівацца сытуацыя ў Праваслаўнай царкве Ўкраіны ці сапраўды, малая шчыліна ператворыцца ў вялікі раскол. Аднак ужо зараз відавочна, што цяперашняя сытуацыі ідзе на карысьць толькі Маскве, падсумоўвае Rzeczpospolita.

У выпадку, калі новаствораная ўкраінская царква расколецца, яна будзе апаганеная на бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. І Масква будзе тут не пры чым.Летась 15 сьнежня споўнілася мара многіх пакаленьняў украінцаў была адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны.

Імкліва новая царква атрымала аўтакефалію з рук Канстантынопальскага патрыярха Барталамея, які зьяўляецца духоўным лідэрам усіх праваслаўных Сьвету. На першым саборы Украінскай праваслаўнай царквы быў апраны яе кіраўнік – мітрапаліт Эпіфаній.

Не пасьпела мінуць 6 месяцаў з моманту аб’яднаньня ўкраінскіх праваслаўных цэркваў, як выбухнуў калясальны скандал. 90-гадовы кіраўнік, ужо неіснуючай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філярэт (Дзенісенка) склікаў тэрміновую прэс-канфэрэнцыю.

Філярэт заявіў журналістам, што ён быў падмануты Эпіфаніям й Пятром Парашэнкам. Паводле Філярэта, Епіфаній стаў мітрапалітам новай царквы толькі дзякуючы яго падтрымкі. Таксама Філярэт паведаміў, што паміж ім, Эпіфанііем ды Пятром Парашэнкам была заключаная «вусная дамова», Паводле якой, Філярэт як «ганаровы патрыярх» павінен быў кіраваць царквой ва Ўкраіне, а малады Эпіфаній прадстаўляць яе за мяжой.

Такімі гучнымі заявамі стары герарх не абмежаваўся. Філярэт наўпрост паведаміў, што мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Эпіфаній не зьяўляецца самастойнай фігурай, маўляў «за ім хтосьці стаіць». Відавочна, што гаворка ішла пра Пятра Парашэнку.

Пакуль не вядома, як далей будзе разьвівацца сытуацыя ў Праваслаўнай царкве Ўкраіны й ці сапраўды малая шчыліна ператворыцца ў вялікі раскол. Аднак ужо зараз відавочна, што цяперашняя сытуацыя ідзе на карысьць толькі Маскве, падсумоўвае Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт