П. Усаў: Арышт Уцюрына ўсё ж мае расейскі сьлед
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.05.2019 14:52
Лукашэнка ўзяў слова ў справе арышту Андрэя Ўцюрына, былога намесьніка кіраўніка службы бясьпекі прэзыдэнта.
Павал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
Аляксандар Лукашэнка ўзяў слова ў справе арышту Андрэя Ўцюрына, былога намесьніка кіраўніка службы бясьпекі прэзыдэнта. Ён адзначыў, што ў гэтай справе няма ніякага расейскага сьледу і яна мае выключна карупцыйны характар. Палітоляг Павал Усаў лічыць інакш.
П. Усаў: Пакуль ва ўладзе прэзыдэнт Лукашэнка, мы ніколі не даведаемся пра сапраўдныя прычыны і ўмовы арышту такой высокапастаўленай асобы. Ён зьяўляўся ня толькі былым кіраўніком службы аховы прэзыдэнта, але таксама займаў пасаду намесьніка сакратара Рады бясьпекі, што сьведчыць пра магчымасьць доступу да важных дзяржаўных сакрэтаў. Той факт, што арышт Уцюрына адбыўся падчас жорсткай канфрантацыі з Расеяй і падчас адкліканьня амбасадара Бабіча, сьведчыць пра сур’ёзную сувязь паміж гэтымі падзеямі. Я ўсё ж такі лічу, што расейскі сьлед у гэтай справе ёсьць, а Лукашэнка намагаўся проста затушаваць, паказаць, што ён кантралюе сытуацыю. Калі б пацьвердзіліся факты, што Ўцюрын зьвязаны з расейскімі службамі, то гэта азначала б, што расейскімі агентамі прасякнутая ўся беларуская наменклатура, і што Лукашэнка ды яго ўлада знаходзяцца ў небясьпецы, а Расея фактычна ў любы момант можа арганізаваць дварцовы пераварот, абапіраючыся на сілавікоў.

У далучаным гукавым файле слухайце таксама камэнтар да акцыі "Несьмяротны полк" і ўльтыматуму Мікалая Аўтуховіча Лукашэнку.
ав