У Польшчы дакумэнтальны фільм «Толькі нікому не гавары» (Tylko nie mów nikomu) пра пэдафілію ў польскім каталіцкім касьцёле выклікаў вялікія эмоцыі ў краіне й вялікія скандал. Аўтарам дакумэнтальнай кінакарціны, якая працягваецца больш за дзьве гадзіны, зьяўляецца вядомы польскі журналіст і рэжысэр Томаш Сэкельскі. Яму ў здымках дапамагаў яго родны брат Марэк. Фільм быў зьняты дзякуючы грашовым ахвяраваньням грамадзян, таму дакумэнт даступны ў свабодным доступе на канале You Tube й падчас яго прагляду не ўразаюцца рэклямы. Фільм «Толькі нікому не гавары» быў апублікаваны ў суботу а 14-й гадзіне. Зацікаўленьне ім настолькі вялікае, што ў панядзелак пасьля абеду фільм набраў каля 8 млн 200 тыс. праглядаў.
У кінакарціне апавядаюцца гісторыі сэксуальнага выкарыстоўваньня дзяцей каталіцкімі ксяндзамі ў Польшчы. Аўтары фільму запісалі размовы з колішнімі ахвярамі сьвятароў (частка ахвяр выступіла адкрыта, частка – ананімна), а таксама з ксяндзамі, якія дзяцей выкарыстоўвалі. Сярод іх ёсьць вядомыя й заслужаныя для касьцёла пэрсоны, для прыкладу, колішні асабісты сьвятар былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы Францішак Цыбуля, які нядаўна памёр. Аўтарам перад сьмерцю ўдалося зь ім запісаць размову.
Дарэчы, пра фільм пішуць усе польскія сродкі масавай інфармацыі. Так, Gazeta Wyborcza запытала ў Леха Валэнсы пра тое, ці ён ведаў пра злачынствы свайго асабістага ксяндза. «Вы што, жартуеце? Вы думаеце, што я, католік, ведаў пра гэта й не рэагаваў?! Я ў шоку ад фактаў!», – сказаў былы прэзыдэнт.
Адначасова ён зазначыў, што не глядзеў фільму й невядома, ці паглядзіць, таму што для яго гэта была б вялікая псыхалягічная траўма, паведамляе рэгіянальная газэта Dziennik Bałtycki.
Іерархі каталіцкага касьцёлу папрасілі прабачэньня ў вернікаў за злачынныя паводзіны сьвятароў. «Я надзвычай узрушаны», – заявіў прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк. Старшыня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў сваю чаргу напісаў, што ён дзякуе рэжысэру за праўду й што пасьля прагляду фільму ён быў шакаваны, пішуць польскія газэты й парталы. Але й ёсьць і іерархі, якія ўспрымаюць фільм як элемэнт вайны з касьцёлам і рэлігіяй, прычым такіх нямала, а сярод іх – гданьскі мітрапаліт арцыбіскуп Лешэк Славай Глудзь.
СМІ таксама паведамляюць, што некалькі ксяндзоў напісалі прашэньне на імя Папы рымскага Францішка з просьбай вызваліць іх са сьвятарскага сану й перавесьці ў лік сьвецкіх асоб.
У Польшчы дакумэнтальны фільм «Толькі нікому не гавары» (Tylko nie mów nikomu) пра пэдафілію ў польскім каталіцкім касьцёле выклікаў вялікія эмоцыі ў краіне й вялікі скандал. Аўтарам дакумэнтальнай кінакарціны, якая працягваецца больш за дзьве гадзіны, зьяўляецца вядомы польскі журналіст і рэжысэр Томаш Сэкельскі. Яму ў здымках дапамагаў яго родны брат Марэк.
Фільм быў зьняты дзякуючы грашовым ахвяраваньням грамадзян, таму дакумэнт даступны ў свабодным доступе на канале You Tube й падчас яго прагляду не ўразаюцца рэклямы. Фільм «Толькі нікому не гавары» быў апублікаваны ў суботу а 14-й гадзіне. Зацікаўленьне ім настолькі вялікае, што ў панядзелак пасьля абеду фільм набраў больш за 8 млн 200 тыс. праглядаў.

вс