Logo Polskiego Radia
Print

У. Пуцін будзе прымаць парад Перамогі ў адзіноце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2019 16:09
Улады не рассылалі запрашэньняў на парад, магчыма, каб не прымаць прыніжальных адмоваў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

На ваенны парад на Чырвонай плошчы ў Маскве не прыедзе ніводзін замежны дзяржаўны лідар. Уладзімір Пуцін будзе прымаць парад у адзіноце – нагадвае «Rzeczpospolita». Расейскія ўлады не рассылалі афіцыйных запрашэньняў на парад, магчыма, каб не прымаць прыніжальных адмоваў.

Чыноўнікі тлумачаць, што гадавіна не круглая, таму і на парад мала хто зьвяртае ўвагу. Сапраўды, найбольш замежных гасьцей прысутнічалі на ўрачыстасьцях з нагоды круглых гадавін заканчэньня Другой сусьветнай вайны, напрыклад, у 2005 годзе было больш за 50 лідараў розных дзяржаў, у 2010 – звыш 30 чалавек. Аднак выданьне нагадвае, што ўжо ў 70-ую гадавіну перамогі, у 2015 годзе, у Маскву з замежных гасьцей прыбылі толькі генэральны сакратар ААН, а таксама лідары Каргызстану, Манголіі, Кубы і Кітая. Ужо тады відаць было байкот Крамля з боку іншых краін у выніку нападзеньня на Ўкраіну. Праўда, у Маскве былі тады таксама прэзыдэнты Чэхіі і Славаччыны, але на парад яны не прыйшлі.

Пазьней Пуцін сьвяткаваў гадавіну перамогі таксама ў амаль поўнай адзіноце. Хаця здаралася, што яго наведвалі замежныя госьці, як прэзыдэнт Казахстану, Сэрбіі ці прэм’ер-міністар Ізраіля, але гэта былі толькі выключэньні. Нават першы хаўрусьнік Крамля Аляксандар Лукашэнка быў пасварыўся з Пуціным падчас візыту абодвух палітыкаў у Кітай. Лукашэнка заўчасна пакінуў Пэкін, пасьля рэзкіх словаў у адрас расейскага прэзыдэнта. Праўда, нельга забываць, што Лукашэнка пазьбягаў удзелу ў ваенных парадах на Чырвонай плошчы ўжо і раней. У яго пераважна была адгаворка, што 9 траўня ён павінен быць у Менску на сваім, беларускім парадзе.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт