Гарады сталі зарабляць на майскіх турыстах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.04.2019 15:42
Гарады сталі змагацца за турыстаў і ладзяць падчас майскіх буйныя мерапрыемствы.
Майскія ў Вроцлавеradyjo.net/Я.Смялоўская
Яшчэ 10 гадоў таму майскія выходныя былі амаль мёртвым сэзонам для гарадоў. Сёлета майскія ў Польшчы працягваюцца з 1 мая па 5-га. (3 май– Дзень Канстытуцыі 1791 г.). Многія заводы аб’яўляюць 2 траўня свабодным ад працы, таму калі ўзяць адзін-два дні адпачынку, атрымліваецца цэлы тыдзень свабодны.
Гэты пэрыяд асабліва плённы для курортных рэгіёнаў. Людзі зьяжджаюць на вёскі, у горы, на мора, на азёры. Але цяпер назіраюцца рэзкія зьмены турнапрамкаў падчас майскіх. Для прыкладу, Познань – яшчэ ў 2008 годзе ў гэтым горадзе было занята толькі 20% спальных месцаў, а ў мінулым годзе ўжо 70% – паведаміў старшыня Польскай турарыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчык (Polska Organizacja Turystyczna Robert Andrzejczyk).
Р.Анджэйчык: Прарыў адбыўся прыблізна 5 гадоў таму. Гэта была гвалтоўная зьмена, бо за некалькі гадоў запатрабаванасьць на спальныя месцы ў гарадох вырасла адразу ў некалькі разоў. Гэтая тэндэнцыя ўтрымліваецца, пры чым ня толькі ў буйных гарадах, а таксама ў гарадах на моры, у горах і ў азёрным краю Мазуры. У Кракаве, найбольш турыстычным польскім горадзе, на майскія 100 працэнтаў гатэляў і іншых спальных месцаў будзе занята. Падобная зьява назіраецца і ў іншых польскіх гарадах. Звычайна, на майскія палякі выяжджалі на прыроду, але вялікія гарады сталі змагацца за турыстаў, сталі ладзіць падчас майскіх буйныя мерапрыемствы, якія прывабліваюць вялікія натоўпы турыстаў.
І так, напрыклад, Вроцлаў ладзіць трохдзённы фэстываль поп-музыкі 3-Majówka, у Беластоку арганізуюць паўмаратон, у Лодзі матацыклісты адкрыюць сэзон. У прынцыпе, кожны горад, вялікі ці малы, на майскія рыхтуе разнастайныя мерапрыемствы, каб прыцягну турыстаў.
яс