Вядомы польскі канцэрн Maspex – адзін з буйнейшых айчынных канцэрнаў з галіны харчовай прамысловасьці, – хоча купіць вялікую бэльгійскую фірму Continental Foods. Польская кампанія аднак не зьяўляецца адзінай, якая зацікаўленая пакупкай бэльгійскай фірмы: канкурэнцыю палякам стварае гішпанская фірма Agrolimen, паведамляе Gazeta Wyborcza. Спэцыялісты зазначаюць, што кошт фірмы Continental Foods, якая зьяўляецца ўладальнікам некалькіх вядомых брэндаў, у тым ліку на рынках Нямеччыны й Францыі, можа скласьці нават 1 млрд эўра. Ці Maspex можа дазволіць купіць бэльгійскую фірму? Пакуль што кампанія не выказалася наконт паведамленьняў пра магчымае зацікаўленьне Continental Foods, але эканамісты без сумневу зазначаюць, што ў польскай фірмы ёсьць фінансавыя сродкі для пакупкі.
Канцэрн Maspex быў заснаваны ў 1990 годзе ў гарадку Вадавіцэ каля Кракава – родным горадзе Папы рымскага Яна Паўла ІІ. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца там па сёньняшні дзень. У рэйтынгу польскіх харчовых фірмаў канцэрн займае другое месца: у мінулым годзе даход з прадажаў склаў 4 млрд 760 млн злотых (больш за 1 млрд 109 млн эўра). У Польшчы канцэрн Maspex зьяўляецца ўласьнікам такіх вядомых брэндаў, як Tymbark, Kubuś, Lubella, Łowicz, Krakus, Kotlin, Ekoland, Cremona і Plusssz. Акрамя таго, фірма зьяўляецца ўладальнікам фабрык у Расеі, Вугоршчыне, Балгарыі, Чэхіі, Славаччыне, Румыніі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Вядомы польскі канцэрн Maspex – адзін з буйнейшых айчынных канцэрнаў з галіны харчовай прамысловасьці, – хоча купіць вялікую бэльгійскую фірму Continental Foods. Польская кампанія аднак не зьяўляецца адзінай, якая зацікаўленая пакупкай бэльгійскай фірмы: канкурэнцыю палякам стварае гішпанская фірма Agrolimen, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Спэцыялісты зазначаюць, што кошт фірмы Continental Foods, якая зьяўляецца ўладальнікам некалькіх вядомых брэндаў, у тым ліку на рынках Нямеччыны й Францыі, можа скласьці нават 1 млрд эўра. Ці Maspex можа дазволіць купіць бэльгійскую фірму? Пакуль што кампанія не выказалася наконт паведамленьняў пра магчымае зацікаўленьне Continental Foods, але эканамісты без сумневу зазначаюць, што ў польскай фірмы ёсьць фінансавыя сродкі для пакупкі.
Канцэрн Maspex быў заснаваны ў 1990 годзе ў гарадку Вадавіцэ каля Кракава – родным горадзе Папы рымскага Яна Паўла ІІ. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца там па сёньняшні дзень. У рэйтынгу польскіх харчовых фірмаў канцэрн займае другое месца: у мінулым годзе даход з прадажаў склаў 4 млрд 760 млн злотых (больш за 1 млрд 109 млн эўра).
У Польшчы канцэрн Maspex зьяўляецца ўласьнікам такіх вядомых брэндаў, як Tymbark, Kubuś, Lubella, Łowicz, Krakus, Kotlin, Ekoland, Cremona і Plusssz. Акрамя таго, фірма зьяўляецца ўладальнікам фабрык у Расеі, Вугоршчыне, Балгарыі, Чэхіі, Славаччыне, Румыніі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс