Logo Polskiego Radia
Print

Цэны агародніны ў Польшчы зноў могуць быць рэкорднымі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2019 14:45
Першая польская спаржа можа каштаваць 40 злотых (9,5 эўра) за кіляграм.
pixabay.com/Public Domain CC0

Money.pl
Засуха дабівае фэрмэраў. Цэны агародніны зноў могуць быць рэкорднымі. Першая польская спаржа можа каштаваць 40 злотых (9,5 эўра) за кіляграм. Мінулы год быў кепскім, сёлетні можа быць яшчэ горшым. Палі зьнішчае засуха і моцны вецер. «Калі засуха будзе нагадваць тую з 2018 году, то садавіна падаражэе на 100%», – кажа фэрмэр і кіраўнік прафсаюзу фэрмэраў «Салідарныя» Марцін Бустоўскі.
Фэрмэры і плянтатары яшчэ не залізалі раны пасьля засухі з мінулага году, а ўжо са страхам назіраюць за пачаткам сёлетняй.
«Усё будзе залежыць ад таго, ці нарэшце паявіцца дождж пад канец тыдня, які будзе падаць і на пачатку наступнага. Для пасеянай агародніны гэта цяжкі час. Першая этап росту будзе вырашальным для плёнаў. Таму ўсе чакаюць дождж», – кажа money.pl Анна Кашэвік з найбольшага польскага базара ў Бранішах.
Ужо цяпер цэны польскай агародніны вельмі высокія. Цяплічная польская капуста каштуе амаль 6 злотых за галоўку. Польская кальрабі каштуе ад 1,85 да 2,50 злотых за штуку. Ёсьць ужо і польская спаржа за 36-40 злотых за кіляграм. Застаецца спадзявацца, што цэны першай польскай агародніны ня будуць паказальнымі для цэн пазьнейшага ўраджаю.

Money.pl: Засуха дабівае фэрмэраў. Цэны агародніны зноў могуць быць рэкорднымі. Першая польская спаржа можа каштаваць 40 злотых (9,5 эўра) за кіляграм. Мінулы год быў кепскім, сёлетні можа быць яшчэ горшым. Палі зьнішчае засуха і моцны вецер. «Калі засуха будзе нагадваць тую з 2018 году, то садавіна падаражэе на 100%», – кажа фэрмэр і кіраўнік прафсаюзу фэрмэраў «Салідарныя» Марцін Бустоўскі.

Фэрмэры і плянтатары яшчэ не залізалі раны пасьля засухі з мінулага году, а ўжо са страхам назіраюць за пачаткам сёлетняй.

«Усё будзе залежыць ад таго, ці нарэшце паявіцца дождж пад канец тыдня, які будзе падаць і на пачатку наступнага. Для пасеянай агародніны гэта цяжкі час. Першая этап росту будзе вырашальным для плёнаў. Таму ўсе чакаюць дождж», – кажа money.pl Анна Кашэвік з найбольшага польскага базара ў Бранішах.

Ужо цяпер цэны польскай агародніны вельмі высокія. Цяплічная польская капуста каштуе амаль 6 злотых за галоўку. Польская кальрабі каштуе ад 1,85 да 2,50 злотых за штуку. Ёсьць ужо і польская спаржа за 36-40 злотых за кіляграм. Застаецца спадзявацца, што цэны першай польскай агародніны ня будуць паказальнымі для цэн пазьнейшага ўраджаю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт