Logo Polskiego Radia
Print

Дзейнасьць Л. Казлоўскай зьяўляецца аб’ектам сьледзтва спэцслужбаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.04.2019 17:48
  • С. Жарын - АД.mp3
Улады фундацыі "Адкрыты дыялёг" заклікалі да сабатажу супраць польскай дзяржавы.
Старшыня фундацыі "Адкрыты дыялёг" Л. КазлоўскаяСтаршыня фундацыі "Адкрыты дыялёг" Л. Казлоўскаяfacebook/Czech Krzych‎

Актуальная тэма ў польскіх сродках масавай інфармацыі – дзейнасьць Людмілы Казлоўскай, яе мужа Барташа Крамэка ды іх фундацыі «Адкрыты дыялёг». Нагадаем, Казлоўская была прызнаная ў Польшчы пэрсонай нон-грата і выдвараная з тэрыторыі дзяржавы (яна зьяўляецца грамадзянкай Украіны). Яна была таксама ўнесеная ў сыстэму Эўрапейскага Зьвязу, якая аўтаматычна зачыняе дзьверы супольнасьці перад такімі непажаданымі асобамі. Тады за яе актыўна ўступіліся прадстаўнікі польскай палітычнай апазыцыі, між іншым партыі «Грамадзянская плятформа», падымаючы вэрхал, што перасьледуюць абаронцаў дэмакратыі. Цяпер жа аказваецца, што фундацыя займалася адмываньнем брудных грошай, аб чым паведамілі надоечы брытанскія друкаваныя выданьні.

Фундацыя «Адкрыты дыялёг» і небясьпека, зьвязаныя з яе дзейнасьцю, былі таксама тэмаю пасяджэньня Сэймавай камісіі па пытаньнях спэцслужбаў. Сустрэча насіла закрыты характар, але вядома, што на ёй была прадстаўленая інфармацыя пра ланцужок фірмаў, праз якія фундацыя была павязаная з расейскімі кампаніямі. Гаворыць Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцыяльных службаў.

С. Жарын: Дзейнасьць фундацыі і крыніцы яе фінансаваньня зьяўляюцца аб’ектам сьледзтва, якое вядзецца польскімі спэцслужбамі. Крыніцы фінансаваньня вельмі заблытаныя, цяжка ў гэтым разабрацца. Няма сумненьняў, што грошы ў «Адкрыты дыялёг» траплялі праз кампаніі, зарэгістраваныя ў гэтак званых падатковых раях. Гэтая інфармацыя была на столькі важнай, што неабходна было пачаць сьледзтва.

Шмат пытаньняў наконт крыніц фінансаваньня фундацыі «Адкрыты дыялёг». Вядома ўжо, што грошы маглі паходзіць з нелегальнай дзейнасьці, мела месца адмываньне брудных сродкаў. Ці гэтую дзейнасьць можна аднесьці толькі да раду правапарушэньняў, ці гэтыя сродкі таксама выкарыстоўваліся ў нейкай меры дзеля гэтак званай гібрыднай вайны?

С. Жарын: Трэба нагадаць, што Людміла Казлоўская атрымала нэгатыўны адказ на сваю просьбу аб падоўжаньні ёй права на пражываньне ў Польшчы. Фундацыя «Адкрыты дыялёг» зьвярнула на сябе ўвагу па прычыне яе актыўнай дзейнасьці супраць зьменаў у Польшчы, між іншым датычных судовай сыстэмы. Улады фундацыі практычна заклікалі да сабатажу супраць польскай дзяржавы. Кіраўніцтва ўстановы адкрыта заклікала парушаць польскія законы. Тады Агенцтва ўнутранай бясьпекі пачало цікавіцца дзейнасьцю фундацыі.

Людміла Казлоўская тэарэтычна не павінна мець магчымасьці перасякаць мяжу Эўрапейскага Зьвязу, але ўлады некаторых заходніх дзяржаваў такую магчымасьць ёй прадстаўляюць, гэта палітычнае рашэньне. Тым ня менш, стала вядома, што спэцслужбы заходніх дзяржаваў вельмі сур’ёзна падыходзяць да закідаў, якія высоўваюць супраць Людмілы Казлоўскай польскія спэцслужбы.

С. Жарын: На працягу апошніх месяцаў было некалькі выпадкаў, калі Казлоўская была ўпушчаная на тэрыторыю ЭЗ. З гэтае нагоды польскія спэцслужбы зьвязваліся са сваімі партнэрамі за мяжой. Трэба сказаць, што нашыя аргумэнты былі са зразуменьнем успрынятыя заходнімі партнэрамі. Мы ведаем, што фундацыя «Адкрыты дыялёг» мае вельмі шырокія ўплывы таксама на Захадзе, яна мела ў сваім распараджэньні вялізныя фінансавыя сродкі. Нагадаем, пра гэта пісаў брытанскі The Sunday Times са спасылкай на даклад камісіі ў Малдове. Мы ведаем высновы працы гэтай камісіі, яны падобныя, як вынікі сьледзтва польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Неабходна паглыбляць дадзеныя распрацоўкі. Мы ўспрымаем паведамленьні брытанскіх СМІ зь некаторым задавальненьнем, але таксама доляй асьцярожнасьці, паколькі ў нас ёсьць уласныя крыніцы інфармацыі і перш за ўсё ім мы павінны давяраць.

Пра фундацыю «Адкрыты дыялёг» і яе старшыню Людмілу Казлоўскую распавёў Польскаму радыё прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.

ПР/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт