Захаваем нашу гістарычную спадчыну
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.04.2019 15:55
Пад такім дэвізам вось ужо 35 год у сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў.
Мірскі замакpixabay.com/Public Domain CC0
З гэтай нагоды мы прыгледзеліся як ставяцца да гістарычных помнікаў у Беларусі. У краіне некалькі год рэалізуецца праграма аднаўленьня замкаў ды палацаў. Наколькі пасьпяхова ідуць працы, якую ролю адводзяць гістарычным помнікам. Пра гэта размаўляем з экспэртам.
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў усталяваны ў 1982 годзе ЮНЭСКО. Дакладней Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаньнях аховы помнікаў і цікавых месцаў (ICOMOS), што дзейнічае пры ЮНЭСКО. Гэты дзень адзначаецца непарыўна з 18 красавіка 1984 года.
Пра важнасьць аховы помнікаў сьведчаць і нядаўнія падзеі. У сталіцы Францыі ад пажару моцна пацярпеў славуты сабор Парыскай Божай маці.
У Беларусі гістарычным помнікам дасталася моцна цягам усяго ХХ-га стагодзьдзя. Іх нішчылі войны, ідэалёгія, абыякавасьць уладаў, фінансавы крызіс. Доўгі час ані ўлада, ані грамадзтва ня мелі ані грошай, ані магчымасьці займацца аднаўленьнем.
Толькі цяпер сытуацыя паволі пачала мяняцца. У краіне разгортваецца праграма аднаўленьня помнікаў архітэктуры, у першую чаргу замкаў ды палацаў. Таксама відаць зацікаўленасьць у грамадзтве да гістарычнай спадчыны, улады спрабуюць аднаўляць архітэктурныя помнікі беларускай гісторыі дзеля разьвіцьця турызму.
Гэта пазытыўна, але Беларусь у дадзенай сфэры чакае яшчэ мноства працы, кажа намесьнік старшыні Таварыства аховы помнікаў Юры Меляшкевіч.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры ліхтаровіч