Logo Polskiego Radia
Print

79 гадоў таму адбылася другая хваля дэпартацыі з Заходняй Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.04.2019 14:55
  • дэпартацыя.mp3
Вывозілі сем’і гэтак званых “ворагаў ладу”: польскіх дзяржаўных чыноўнікаў, вайскоўцаў, паліцыянтаў, настаўнікаў...
на здымку - Марыя Палішчукна здымку - Марыя Палішчукфота: Д. Косьцін

13-14 красавіка 1940, па загаду савецкага кіраўніцтва, прайшла другая хваля дэпартацыі на ўсход Савецкага Cаюзу. З тэрыторыі Заходняй Беларусі, далучанай у 1939 годзе да БССР, вывозілі сем’і гэтак званых “ворагаў ладу”: польскіх дзяржаўных чыноўнікаў, вайскоўцаў, паліцыянтаў, настаўнікаў ды тых, хто быў да гэтага часу арыштаваны. Агулам з тэрыторыі тагачаснай Беларусі было вывезена амаль 27 тысяч чалавек.

Марыя Палішчук з вёскі Ячонка ў Стаўпецкім раёне Беларусі, нягледзячы на свае дзевяноста гадоў, дагэтуль памятае той дзень (слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл).

У 1940-1941 гг. толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя, часта мала прыдатныя для жыцьця раёны СССР дэпартавалі ня менш за 120 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж складае агульная колькасьць дэпартаваных, расстраляных і прызваных у войска па ўсіх краінах Балтыі за той жа самы час.

Дзьмітры Косьцін

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт