Logo Polskiego Radia
Print

Мірны плян Трампа для Палестыны й Ізраіля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.04.2019 14:44
Паводле лібанскай газэты „Аль-Акбар”, плян будзе агучаны пасьля парлямэнцкіх выбараў у Ізраілі.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мірны плян Трампа для Палестыны й Ізраіля
Паводле лібанскай газэты „Аль-Акбар”, плян будзе агучаны пасьля парлямэнцкіх выбараў у Ізраілі.
Лібанская газэта „Аль-Акбар” выявіла прадпасылкі „пляну стагодзьдзя”, то бок мірнага пляну, які на працягу некалькіх месяцаў адміністрацыя Дональда Трампа рыхтуе для Ізраіля й Палестыны. Верагодна, згаданы плян будзе агучаны пасьля абвяшчэньня вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Ізраілі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Паводле лібанскай газэты, Ярданія дасьць грамадзянства мільёну пражываючых на ейнай тэрыторыі палестынцаў. Узамен Аман атрымае 45 млрд даляраў дапамогі ад арабскіх краінаў з Пэрсыдзкай затокі.
Паводле таго ж прынцыпу, Лібан павінен даць грамадзянства 450 тысячам палестынцаў.
Усе ахопленыя праграмай асобы страцілі б права на вяртаньне ў Ізраіль.
Паводле газэты „Аль-Акбар”, амэрыканскі плян уключае ў сябе абмен часткамі тэрыторыяў, а таксама стварэньне на Заходнім Беразе Ярдану „канфэдэрацыі” Палестынскай Аўтаноміі, Ярданіі й Ізраіля.
Калі гаворка ідзе пра Сэктар Газа, то, паводле згаданага пляну, Эгіпет павінен адкрыць памежны пераход у Рафах і дазволіць палестынцам працаваць, а нават хадайнічаць за эгіпецкае грамадзянства. Узамен Эгіпет атрымаў бы 65 мільярдаў даляраў на інвэстыцыі ў паўночным Сынаі.
Паводле камэнтатараў, прадстаўленыя газэтай падрабязнасьці пляну выглядаюць верагодна, паколькі ўпісваюцца ў агульную палітыку Дональда Трампа. Тым ня менш, яны засяроджваюцца выключна на адной праблеме – вяртаньні палестынскіх бежанцаў з арабскіх краінаў у Ізраіль, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт