Гагаузы – гэта бадай што адзіны цюрскі народ, які цалкам належыць да праваслаўнай канфэсіі. Па ўсім сьвеце налічваецца больш за 200 тысяч прадстаўнікоў гэтага народа. Аднак больш за 160 тысяч гагаузаў пражываюць на поўдні сучаснай Рэспублікі Малдовы. Падчас бурлівых падзеяў развалу Савецкага Саюзу гагаузы змаглі мірным шляхам дамагчыся стварэньня Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэньня Гагаузія, са сталіцай у горадзе Камрат.
Пра тое хто такія гагаузы ды як гэты невялікі народ уладкаваўся ў Малдове мы пагутарым з дэпутатам муніцыпальнай рады Камрата Сьцяпанам Кара.
Сьцяпан Кара: Фактычна Гагаузія складаецца з трох гарадоў:
Камрат, Вулкэнэшць, Чадыр-Лунга ды 27 вёсак. У Малдове гагаузы маюць уласныя заканадаўчы орган – Народны сход, ды выканаўчы камітэт аўтаноміі, які ўзначальвае башкан Гагаузіі. Башкан абіраецца падчас агульных выбараў усім жыхарамі аўтаноміі. Апроч гэтага, гагаузы маюць уласную канстытуцыю – улажэньне, аднак яно не павінна супярэчыць асноўнаму закону Малдовы. У выпадку, калі зьяўляецца супярэчныя пытаньні, склікаецца супольна малдаўска-гагаўская парлямэнцкая камісія, якая ўзгадняе гэтае пытаньне. (...)
Польская радыё: Вядома, што Малдова гэта шматнацыянальная краіна. Краіна, якая дагэтуль перажывае прыднястроўскі канфлікт. Якім чынам удалося пазьбегнуць аналягічнага канфлікту паміж гагаузамі й малдаванамі?
Сьцяпа Кара: Жыхары Гагаузіі нават раней за малдаван абвясьцілі незалежнасьць. У нас атрымалася стварыць Гагаускую Рэспубліку. Істотная падтрымка з боку Турэччыны й Расеі, і таксама пэўная падтрымка з боку нашых сяброў прыднястроўцаў дазволіла нам захаваць Гагаузію, аднак ад рэспублікі давялося адмовіцца, мы былі вымушаны пагадзіцца на статус аўтаноміі. Выпадае ўзгадаць постаць прэзыдэнта Турцыі Сулеймана Дэмірэля. Менавіта Сулейман Дэмірэль на пачатку 1990-ых гадоў быў нашых пасярэднікам у перамовах з Кішынёвам. Дзякуючы яго дзейнасьці мы пазьбеглі кровапраліцьця, вайны. (…)
Поўную гутарку з актывістам гагаускага нацыянальнага руху, дэпутатам муніцыпальнай рады Камрата Сьцяпанам Кара слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд
Гагаузы – гэта бадай што адзіны цюрскі народ, які цалкам належыць да праваслаўнай канфэсіі. Па ўсім сьвеце налічваецца больш за 200 тысяч прадстаўнікоў гэтага народа. Аднак больш за 160 тысяч гагаузаў пражываюць на поўдні сучаснай Рэспублікі Малдовы. Падчас бурлівых падзеяў развалу Савецкага Саюзу гагаузы змаглі мірным шляхам дамагчыся стварэньня Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэньня Гагаузія, са сталіцай у горадзе Камрат.Пра тое хто такія гагаузы ды як гэты невялікі народ уладкаваўся ў Малдове, мы пагутарылі з дэпутатам муніцыпальнай рады Камрата Сьцяпанам Кара.
Сьцяпан Кара: Фактычна Гагаузія складаецца з трох гарадоў:Камрат, Вулкэнэшць, Чадыр-Лунга ды 27 вёсак. У Малдове гагаузы маюць уласныя заканадаўчы орган – Народны сход, ды выканаўчы камітэт аўтаноміі, які ўзначальвае башкан Гагаузіі. Башкан абіраецца падчас агульных выбараў усім жыхарамі аўтаноміі. Апроч гэтага, гагаузы маюць уласную канстытуцыю – улажэньне, аднак яно не павінна супярэчыць асноўнаму закону Малдовы. У выпадку, калі зьяўляецца супярэчныя пытаньні, склікаецца супольна малдаўска-гагаўская парлямэнцкая камісія, якая ўзгадняе гэтае пытаньне. (...)
Польская радыё: Вядома, што Малдова гэта шматнацыянальная краіна. Краіна, якая дагэтуль перажывае прыднястроўскі канфлікт. Якім чынам удалося пазьбегнуць аналягічнага канфлікту паміж гагаузамі й малдаванамі?
Сьцяпа Кара: Жыхары Гагаузіі нават раней за малдаван абвясьцілі незалежнасьць. У нас атрымалася стварыць Гагаускую Рэспубліку. Істотная падтрымка з боку Турэччыны й Расеі, і таксама пэўная падтрымка з боку нашых сяброў прыднястроўцаў дазволіла нам захаваць Гагаузію, аднак ад рэспублікі давялося адмовіцца, мы былі вымушаны пагадзіцца на статус аўтаноміі. Выпадае ўзгадаць постаць прэзыдэнта Турцыі Сулеймана Дэмірэля. Менавіта Сулейман Дэмірэль на пачатку 1990-ых гадоў быў нашым пасярэднікам у перамовах з Кішынёвам. Дзякуючы яго дзейнасьці мы пазьбеглі кровапраліцьця, вайны. (…)
Поўную гутарку з актывістам гагаускага нацыянальнага руху, дэпутатам муніцыпальнай рады Камрата Сьцяпанам Кара слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд