Logo Polskiego Radia
Print

Зузанна Чапутова - першая жанчына прэзыдэнт у Славакіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.04.2019 14:52
«Многія зайздросьцяць, што мы зрабілі такі выбар – прэзыдэнта, якая бачыць Славакію як прыстойную і праўдзівую краіну».
PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Gazeta Wyborcza
Зузанна Чапутова, 45-гадовая лібэральная юрыстка і грамадзкая дзяячка з праэўрапейскімі поглядамі, стала першай жанчынай прэзыдэнтам у гісторыі Славакіі. У вялікую палітыку Чапутова прыйшла ў 2017 годзе, калі далучылася да невялікай партыі «Прагрэсіўная Славакія», якую падтрымлівала галоўным чынам гарадзкая, лібэральна-левая інтэлігенцыя. Хутка Зузанна Чапутова стала віцэ-старшынём партыі. Пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах яна паінфармавала ў 2018 годзе.
Яна хацела вывучаць псыхалёгію, але не паступіла. Закончыла юрыдычны факультэт у Братыславе. Паводле яе, дзьве прафэсіі вельмі падобныя адна да другой, паколькі дапамагаюць іншым. Яшчэ ў студэнцкія гады Зузанна ладзіла праекты дапамогі сацыяльна пакрыўджаным, ахвярам насільля, дзецям, ніколі не ўмешвалася ў палітыку. Пасьля ВНУ працавала ў гарадзкім упраўленьні ў Пэзіноку, дзе змагалася супраць нелегальнай сьмецьцезвалкі. За гэта яна атрымала Ўзнагароду Гольдманаў – гэтак званы экалягічны Нобэль.
«Сёньня многія краіны нам зайздросьцяць, што мы зрабілі такі выбар – прэзыдэнта, якая бачыць Славакію як прыстойную і праўдзівую краіну, – казаў на выбарчым вечары Зузанны Чапутовіч прэзыдэнт Андрэй Кіска. – Апошнія падзеі, у тым ліку забойства журналіста Куцяка, паказваюць, у якім маральным крызісе апынулася Славакія. Цяпер нам на пасту прэзыдэнта патрэбны менавіта нехта такі. Новая прэзыдэнт абяцае, што выступіць супраць зла».
На яшчэ нядаўна невядомую Чапутову ў другім туры выбараў прагаласавала 58,4% выбарцаў. Яе контркандыдат Мараш Шэфчовіч здабыў 41,6% галасоў. Аднак, на выбарчыя ўчасткі пайшла рэкордна нізкая колькасьць славакаў – 41,8%.

Gazeta Wyborcza

Зузанна Чапутова, 45-гадовая лібэральная юрыстка і грамадзкая дзяячка з праэўрапейскімі поглядамі, стала першай жанчынай прэзыдэнтам у гісторыі Славакіі. У вялікую палітыку Чапутова прыйшла ў 2017 годзе, калі далучылася да невялікай партыі «Прагрэсіўная Славакія», якую падтрымлівала галоўным чынам гарадзкая, лібэральна-левая інтэлігенцыя. Хутка Зузанна Чапутова стала віцэ-старшынём партыі. Пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах яна паінфармавала ў 2018 годзе.

Яна хацела вывучаць псыхалёгію, але не паступіла. Закончыла юрыдычны факультэт у Братыславе. Паводле яе, дзьве прафэсіі вельмі падобныя адна да другой, паколькі дапамагаюць іншым. Яшчэ ў студэнцкія гады Зузанна ладзіла праекты дапамогі сацыяльна пакрыўджаным, ахвярам насільля, дзецям, ніколі не ўмешвалася ў палітыку. Пасьля ВНУ працавала ў гарадзкім упраўленьні ў Пэзіноку, дзе змагалася супраць нелегальнай сьмецьцезвалкі. За гэта яна атрымала Ўзнагароду Гольдманаў – гэтак званы экалягічны Нобэль.

«Сёньня многія краіны нам зайздросьцяць, што мы зрабілі такі выбар – прэзыдэнта, якая бачыць Славакію як прыстойную і праўдзівую краіну, – казаў на выбарчым вечары Зузанны Чапутовай прэзыдэнт Андрэй Кіска. – Апошнія падзеі, у тым ліку забойства журналіста Куцяка, паказваюць, у якім маральным крызісе апынулася Славакія. Цяпер нам на пасту прэзыдэнта патрэбны менавіта нехта такі. Новая прэзыдэнт абяцае, што выступіць супраць зла».

На яшчэ нядаўна невядомую Чапутову ў другім туры выбараў прагаласавала 58,4% выбарцаў. Яе контркандыдат Мараш Шэфчовіч здабыў 41,6% галасоў. Аднак, на выбарчыя ўчасткі пайшла рэкордна нізкая колькасьць славакаў – 41,8%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт