Logo Polskiego Radia
Print

Для вырабу пары джынсаў трэба выкарыстаць нават 7 тыс. літраў вады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2019 15:37
Пасьля нафтаздабываючай галіны й вытворчасьці мяса лёгкая прамысловасьць займае вядучае месца ў забруджваньні навакольнага асяродзьдзя.
pixabay.com/Public Domain CC0

Штогод людзі ў сьвеце выкарыстоўваюць 150 млрд штук вопраткі – гэта ў чатыры разы больш, чым 20 гадоў таму, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Спажываньне паводле формулы «танна купіць і хутка выкінуць» прывяло да таго, што ў сьвеце кожную сэкунду на сьмецьцезвалку трапляе грузавік адзежы.
Абароты сусьветнай галіны вытворчасьці адзежы складаюць 3 трлн даляраў, у ёй працуе больш за 70 млн чалавек, 80% зь якіх – жанчыны. Сярэдні час выкарыстаньня вопраткі цягам апошніх 20-і гадоў скараціўся больш чым на 30%. Больш за тое, кожная трэцяя брытанская жанчына лічыць вопратку старой, калі ў ёй зьявілася «на людзях» 2-3 разы. У сувязі з гэтым шмат адзежы трапляе на сьметнік, хоць яе можна было б перарабіць альбо некаму аддаць. Праблема набірае глябальнае значэньне, таму што пасьля нафтаздабываючай галіны й вытворчасьці мяса лёгкая прамысловасьць займае вядучае месца ў забруджваньні навакольнага асяродзьдзя. Вялікі нэгатыўны ўплыў на экалёгію аказвае вытворчасьць штучных тканін, вырошчваньне бавоўны, якое выкарыстоўвае шмат вады й пэстыцыдаў, а таксама фарбаваньне матэрыялу. Купляючы новыя джынсы пакупнік ня ведае, што для таго, каб іх вырабіць, трэба было выкарыстаць нават 7 тыс. літраў вады. Такую колькасьць вады чалавек выпівае цягам больш чым 2 гадоў. Таму перад тым, як купіць новую вопратку альбо выкінуць адзежу, якая яшчэ нестарая, варта задумацца, ці гэта трэба рабіць, чытаем на старонках выданьня Dziennik Gazeta Prawna.

Штогод людзі ў сьвеце выкарыстоўваюць 150 млрд штук вопраткі – гэта ў чатыры разы больш, чым 20 гадоў таму, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Спажываньне паводле формулы «танна купіць і хутка выкінуць» прывяло да таго, што ў сьвеце кожную сэкунду на сьмецьцезвалку трапляе грузавік адзежы.

Абароты сусьветнай галіны вытворчасьці адзежы складаюць 3 трлн даляраў, у ёй працуе больш за 70 млн чалавек, 80% зь якіх – жанчыны. Сярэдні час выкарыстаньня вопраткі цягам апошніх 20-і гадоў скараціўся больш чым на 30%. Больш за тое, кожная трэцяя брытанская жанчына лічыць вопратку старой, калі ў ёй зьявілася «на людзях» 2-3 разы. У сувязі з гэтым шмат адзежы трапляе на сьметнік, хоць яе можна было б перарабіць альбо некаму аддаць.

Праблема набірае глябальнае значэньне, таму што пасьля нафтаздабываючай галіны й вытворчасьці мяса лёгкая прамысловасьць займае вядучае месца ў забруджваньні навакольнага асяродзьдзя. Вялікі нэгатыўны ўплыў на экалёгію аказвае вытворчасьць штучных тканін, вырошчваньне бавоўны, якое выкарыстоўвае шмат вады й пэстыцыдаў, а таксама фарбаваньне матэрыялу. Купляючы новыя джынсы пакупнік ня ведае, што для таго, каб іх вырабіць, трэба было выкарыстаць нават 7 тыс. літраў вады. Такую колькасьць вады чалавек выпівае цягам больш чым 2 гадоў.

Таму перад тым, як купіць новую вопратку альбо выкінуць адзежу, якая яшчэ нестарая, варта задумацца, ці гэта трэба рабіць, чытаем на старонках выданьня Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт