Чаго мы ня ведаем пра Манюшку?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.03.2019 15:31
Ён ў свой час быў вельмі сучасным чалавекам, «прыгавораным» да сучаснасьці з нараджэньня.
Material ilustracyjny
2019 год абвешчаны годам Станіслава Манюшкі. Летась імя Манюшкі атрымаў чыгуначны вакзал ў Варшаве. Міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі зазначыў: „Такім чынам Варшава становіцца выключнай сталіцай у сьвеце, дзе два галоўныя камунікацыйныя парты - аэрапорт Шапэна і вакзал Манюшкі – носяць імёны выбітных нацыянальных кампазытараў”.
А што мы ведаем пра народжанага 200 гадоў таму другога выбітнага народнага кампазытара?
Аўтар опэры „Галька” ўвекавечаны на партрэтах як мужчына ў гадах, з лішнімі кіляграмамі, у акулярах. А ён ў свой час быў вельмі сучасным чалавекам, «прыгавораным» да сучаснасьці з нараджэньня.
Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў маёнтку Ўбэль, што цяпер на тэрыторыі Беларусі. Паходзіў з вельмі паважанага, але нетыповага, бо прагрэсіўнага роду. Яго дзядзька – Дамінік Манюшка – вырашыў падзяліць свой маёнтак паміж мужыкамі, якіх навучаў у сваіх школах. Гэта было 30 гадоў перад тым, як было адменена прыгоннае права. Станіслаў атрымаў ад яго ў спадчыну багаты кнігазбор – некалькі тысяч кніжак, якія сталі асновай яго ўсебаковай адукацыі. Станіслаў быў паліглотам і, як на грамадзяніна зьняволенай краіны, многа падарожнічаў – у Парыж, Прагу, Браціславу, Маскву, Пецярбург.
Першыя крокі кампазытара Манюшкі ня былі простымі. У Вільні яму цяжка было знайсьці выканаўцаў сваіх твораў, акрамя гэтага, праблемы стварала царская цэнзура.
Станіслаў Манюшка пасьля няўдалых спроб працаўладкавацца ў філярмоніі ў Пецярбургу атрымаў пасаду дырэкатара Вялікага тэатра ў Варшаве. Аднак, хоць пасада была прэстыжнай, то яму цяжка было пракарміць вялікую сям’ю: сямёра дзяцей і служачых, агулам пад дваццаць чалавек. Зводзіў канцы з канцамі дзякуючы фінансавай падтрымцы мэцэнатаў.
Манюшка быў перагружаны працай і вёў нездаровы лад жыцьця. Пражыў 53 гады і памёр ад сардэчнага прыступу.
Wprost/яс