Logo Polskiego Radia
Print

Падчас дэкамунізацыі адбываецца хаос

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.03.2019 15:18
Мясцовыя ўлады Варшавы абскардзілі ўсе рашэньні ваяводы й накіравалі 50 скаргаў у суды.
Дэмантаж Помніка ўдзячнасьці Чрвонай Арміі Дэмантаж Помніка ўдзячнасьці Чрвонай Арміі radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Падчас дэкамунізацыі назваў адбываецца хаос, паведамляе Rzeczpospolita.
Дэгэтуль дэкамунізацыя назваў вуліц польскіх гарадоў і мястэчак выклікае мноства неадназначных эмоцый. Абавязак дэкамунізацыі назваў паўстаў паводле закона датаванага 1-ым красавіка 2016 года. Закон забараніў прапаганду камунізму ды іншых таталітарных сыстэмаў. Забарона ў першую чаргу тычыцца назваў вуліц, адміністрацыйных адзінак, будынкаў, аб'ектаў і прыстасаваньняў грамадзкай ужываньня.
Закон аб дэкамунізацыі прадугледжваў, што цягам 1 года мясцовая ўлада самастойна зьменіць заганныя назвы. Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы падрыхтаваў адпаведны сьпіс, у якія былі ўключаныя непажаданыя, нібыта камуністычныя назвы. Аднак, мясцовае самакіраваньне з розных прычынаў не выканала патрабаваньні новага закона цалкам. І толькі пасьля гэтага, за перайменаваньне вуліц узяліся ваяводы – то-бок прадстаўнікі адміністратыўнай вэртыкалі.
Напрыклад, мазавецкі ваявода выдаў 50 рашэньняў аб зьмене назваў вуліц у Варшаве. У сваю чаргу, мясцовыя ўлады Варшавы абскардзілі ўсе рашэньні ваяводы й накіравалі 50 скаргаў у суды. У 44 выпадках суд адмяніў рашэньне ваяводы, пакінуўшы старыя «камуністычныя» назвы.
Апроч гэтага, часьцяком зьмена назваў вуліц выклікае жывое абурэньне яе жыхароў, ды ўладальнікаў фірмаў, зарэгістраваных па гэтым адрасе. Грамадзяне, якім пашанцавала жыць на дэкамунізаванай вуліцы, даводзіцца зьвяртацца з адпаведным паведамленьнем ва ўсе дзяржаўныя ўстановы, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Дэгэтуль дэкамунізацыя назваў вуліц польскіх гарадоў і мястэчак выклікае мноства неадназначных эмоцый. Абавязак дэкамунізацыі назваў паўстаў паводле закона датаванага 1-ым красавіка 2016 года. Закон забараніў прапаганду камунізму ды іншых таталітарных сыстэмаў. Забарона ў першую чаргу тычыцца назваў вуліц, адміністрацыйных адзінак, будынкаў, аб'ектаў і прыстасаваньняў грамадзкай ужываньня.

Закон аб дэкамунізацыі прадугледжваў, што цягам 1 года мясцовая ўлада самастойна зьменіць заганныя назвы. Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы падрыхтаваў адпаведны сьпіс, у якія былі ўключаныя непажаданыя, нібыта камуністычныя назвы. Аднак, мясцовае самакіраваньне з розных прычынаў не выканала патрабаваньні новага закона цалкам. І толькі пасьля гэтага, за перайменаваньне вуліц узяліся ваяводы – то-бок прадстаўнікі адміністратыўнай вэртыкалі.

Напрыклад, мазавецкі ваявода выдаў 50 рашэньняў аб зьмене назваў вуліц у Варшаве. У сваю чаргу, мясцовыя ўлады Варшавы абскардзілі ўсе рашэньні ваяводы й накіравалі 50 скаргаў у суды. У 44 выпадках суд адмяніў рашэньне ваяводы, пакінуўшы старыя «камуністычныя» назвы.

Апроч гэтага, часьцяком зьмена назваў вуліц выклікае жывое абурэньне яе жыхароў, ды ўладальнікаў фірмаў, зарэгістраваных па гэтым адрасе. Грамадзяне, якім пашанцавала жыць на дэкамунізаванай вуліцы, даводзіцца зьвяртацца з адпаведным паведамленьнем ва ўсе дзяржаўныя ўстановы.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт