77 гадоў таму генэрал Уладзіслаў Андэрс на сустрэчы з Іосіфам Сталінам закрануў тэму эвакуацыі польскіх жаўнераў з Савецкага Саюзу ў Іран. Савецкі дыктатар згадзіўся, бо ў ваенныя часы не хапала харчаваньня, каб пракарміць польскіх вайскоўцаў. Празь нейкі час краіну саветаў пакінула 44 тыс. польскіх афіцэраў і жаўнераў.
44 тыс. вайскоўцаў пакінула Саюз у першым туры, агулам жа з чырвонай імпэрыі да лістапада 1942 году выехала больш за 115 тыс. чалавек: больш за 78 тыс. вайскоўцаў і 37 тыс. грамадзянскіх асоб, у тым ліку 18 тыс. дзяцей. Такая апэрацыя стала магчымай дзякуючы падпісаньню ваеннага пагадненьня ў жніўні 1941 году, якое прадбачыла стварэньне польскай арміі на тэрыторыі СССР. Створанае Войска Польскае мела змагацца супраць гітлераўцаў па боку Савецкага Саюзу ды саюзьнікаў з антыгітлераўскай кааліцыі.
Падчас ваенных апэрацый палякі мелі падпарадкоўвацца камандаваньню Чырвонай Арміі, а тэхніку і ўзбраеньне меў пастаўляць савецкі бок і саюзьнікі.
Камандуючым Польскіх узброеных сіл у Савецкім Саюзе ўрад Польшчы ў эміграцыі прызначыў генэрала Ўладзіслава Андэрса, які да гэтага знаходзіўся ў турме НКВД з 1939 году, калі трапіў у палон падчас савецка-польскай вайны.
Неўзабаве ва ўсім Савецкім Саюзе пачалі зьбіраць палякаў – перш за ўсё гэта былі ссыльныя ды вязьні. Месцамі канцэнтрацыі былі Цяцішчава каля Саратава й Тоцкае каля Бузулука ў Арэнбургскай вобласьці.
Супрацоўніцтва з Савецкім бокам з самага пачатку ішло цяжкавата. Савецкія чыноўнікі рабілі шматлікія перашкоды ў працэсе стварэньня арміі. У прыватнасьці, даваенных грамадзян Польшчы беларускай, украінскай альбо габрэйскай нацыянальнасьцей не ахвотна дапускалі да мабілізацыйных пунктаў у Войска Польскае.
Дарэчы, падчас сустрэч са Сталінам прадстаўнікі польскага боку, у тым ліку й генэрал Уладзіслаў Андэрс, пыталіся, што сталася з тысячамі ваеннапалонных афіцэраў, якія бясьсьледна зьніклі. Савецкі дыктатар цынічна адказваў, што зьбеглі ў Маньджурыю. На самой жа справе яны былі расстраляныя ў Катыні ды іншых месцах Саюза.
Пасьля эвакуацыі армія Андэрса прайшла тысячы кілямэтраў, каб у канцы трапіць на Захад Эўропы, дзе прыняла ўдзел у баях супраць немцаў. Сымбалем кровапралітнага паходу палякаў стала ўзяцьце кляштару на гары Монтэ Касына ў Італіі. Вашай увазе прамова Ўладзіслава Андэрса на месцы геройскага бою 18 мая 1959 году – у 15-ю гадавіну ўзяцьця Монтэ Касына.
Генэрал Уладзіслаў Андэрс: Я, малючыся ў гэтым месцы, прыпамінаю сабе, як 15 гадоў таму сьцяг 12-га палка падольскіх уладаў быў узьняты над руінамі кляштару. А праз момант я загадаў падняць наш бела-чырвоны сьцяг, які быў знакам таго, што палякі ўзялі Монтэ Касына.
Сярод эвакуяваных з Савекага Саюзу ваеннаслужачых ды цывільных асоб было нямала беларусаў ды выхадцаў зь Беларусі. Многія беларусы ды нараджэнцы Заходняй Беларусі пралілі кроў на схілах Монтэ Касына, і шмат для каго італьянская гара стала апошнім месцам спачыну.
вс
слухайце далучаны гукавы файл