Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь патрабуе ад Туркмэністану пагашэньня вялікага доўгу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.03.2019 17:43
  • Беларусь патрабуе ад Туркмэністану пагашэньня вялікага доўгу.mp3
«Бэрдымухамэдаў і Лукашэнка маюць у сваіх краінах абсалютную ўладу і ўкідваць дадзены канфлікт у прастору гаспадарчых адносінаў цынічна».
Foto: Bjørn Christian Tørrissen/Wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

Беларусь дамагаецца ад Туркмэністану пагашэньня вялікага доўгу
У сакавіку 2017 года кіраўнік Беларусі Аляксандра Лукашэнка й прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў урачыста запусьцілі працу Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату. 2 гады таму Ашгабад і Менск абмяркоўвалі магчымасьць будаўніцтва другога горна-абагачальнага камбінату... Гэта было ў мінулым, аднак дагэтуль туркмэнскі бок не разьлічыўся зь Менскам за будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату.
150 мільёнаў даляраў – гэта запазычанасьць «Туркмэнхіміі» перад беларускім канцэрнам «Белгорхімпрам». Дадзены канфлікт будзе разглядацца ў Арбітражным судзе Гандлёвай палаты Стакгольма. Заказчык праекта «Туркмэнхімія» абвінаваціла беларускі бок у не выкананьні дамовы й запатрабавала ад «Белгорхімпрам» кампэнсацыі страт. У сваю чаргу беларускі бок абвінаваціў туркмэнаў у запазычанасьці больш чым 150 мільёнаў даляраў, то-бок аплаты за будаўніцтва й абсталяваньне Гарлыкскага камбінату.
Паводле неправеранай крыніцы ў структурах «Белгорхімпраму», судовы працэс у Стакгольме можа мець неаб’ектыўны характар. Інтарэсы Туркмэністна там будзе прадстаўляць Кай Хобэр, старшыня праўленьня гэта ж суда. На відавоку канфлікт інтарэсаў.
Таксама Беларусь занепакоена тым, што Туркмэністан перашкаджае вывозіць будаўнічае абсталяваньне й тэхніку. Паводле «Белгорхімпрама» у Туркмэністане загрузла беларускае абсталяваньне на агульную суму каля 7 мільёнаў даляраў.
Беларускі незалежны эканаміст Міхась Залескі пераконвае ў непразрыстасьці папярэдніх дамоўленасьцяў паміж Туркмэністанам і Беларусьсю. Эканаміст упэўнены ў тым, што спрэчку вакол аплаты за будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату трэба разглядаць у кантэксьце міждзяржаўнага канфлікту.
Міхась Залескі: Гэта не спрэчка гаспадарчых суб'ектаў, а гэта міждзяржаўны канфлікт. Ёсьць два кіраўніка, якія паміж сабой дамаўляліся. Людзі маюць у сваіх краінах абсалютную ўладу і ўкідваць дадзены канфлікт у прастору гаспадарчых адносінаў цынічна. У такіх краінах як Беларусь і Туркмэністан рашэньні прымаюцца адным чалавекам. Будзе каманда ад туркмэнскага начальства аддаць грошы беларусам, яны аддадуць. Ня будзе каманды й ня будзе грошаў – вось і ўсё. (...)
Пэўным пацьвярджэньнем думкі Міхася Залескага зьяўляецца той факт, што кіраўніцтва «Белгорхімпрама» адмовілася пракамэнтаваць нам дадзеную сытуацыю.
Будаўніцтва горна-абагачальнага камбінату ў мясцовасьці Гарлык працягвалася зь 2009 па 2017 год. Усе працы ажыцьцяўляла кампанія «Белгорхімпрам». Рынкавы кошт Гарлыкскага камбінату ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў.
Поўныя выказваньні экспэрта слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

У сакавіку 2017 года кіраўнік Беларусі Аляксандра Лукашэнка й прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў урачыста запусьцілі працу Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату. 2 гады таму Ашгабад і Менск абмяркоўвалі магчымасьць будаўніцтва другога горна-абагачальнага камбінату... Гэта было ў мінулым, аднак дагэтуль туркмэнскі бок не разьлічыўся зь Менскам за будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату.

150 мільёнаў даляраў – гэта запазычанасьць «Туркмэнхіміі» перад беларускім канцэрнам «Белгорхімпрам». Дадзены канфлікт будзе разглядацца ў Арбітражным судзе Гандлёвай палаты Стакгольма. Заказчык праекта «Туркмэнхімія» абвінаваціла беларускі бок у не выкананьні дамовы й запатрабавала ад «Белгорхімпрам» кампэнсацыі страт. У сваю чаргу беларускі бок абвінаваціў туркмэнаў у запазычанасьці больш чым 150 мільёнаў даляраў, то-бок аплаты за будаўніцтва й абсталяваньне Гарлыкскага камбінату.

Паводле неправеранай крыніцы ў структурах «Белгорхімпраму», судовы працэс у Стакгольме можа мець неаб’ектыўны характар. Інтарэсы Туркмэністна там будзе прадстаўляць Кай Хобэр, старшыня праўленьня гэта ж суда. На відавоку канфлікт інтарэсаў. Таксама Беларусь занепакоена тым, што Туркмэністан перашкаджае вывозіць будаўнічае абсталяваньне й тэхніку. Паводле «Белгорхімпрама» у Туркмэністане загрузла беларускае абсталяваньне на агульную суму каля 7 мільёнаў даляраў.

Беларускі незалежны эканаміст Міхась Залескі пераконвае ў непразрыстасьці папярэдніх дамоўленасьцяў паміж Туркмэністанам і Беларусьсю. Эканаміст упэўнены ў тым, што спрэчку вакол аплаты за будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбінату трэба разглядаць у кантэксьце міждзяржаўнага канфлікту.

Міхась Залескі: Гэта не спрэчка гаспадарчых суб'ектаў, а гэта міждзяржаўны канфлікт. Ёсьць два кіраўніка, якія паміж сабой дамаўляліся. Людзі маюць у сваіх краінах абсалютную ўладу і ўкідваць дадзены канфлікт у прастору гаспадарчых адносінаў цынічна. У такіх краінах як Беларусь і Туркмэністан рашэньні прымаюцца адным чалавекам. Будзе каманда ад туркмэнскага начальства аддаць грошы беларусам, яны аддадуць. Ня будзе каманды й ня будзе грошаў – вось і ўсё. (...)

Пэўным пацьвярджэньнем думкі Міхася Залескага зьяўляецца й той факт, што кіраўніцтва «Белгорхімпрама» адмовілася пракамэнтаваць нам дадзеную сытуацыю.

Будаўніцтва горна-абагачальнага камбінату ў мясцовасьці Гарлык працягвалася зь 2009 па 2017 год. Усе працы ажыцьцяўляла кампанія «Белгорхімпрам». Рынкавы кошт Гарлыкскага камбінату ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў.

Поўныя выказваньні экспэрта слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт