Расейцы нарошчваюць атакі ў інтэрнэце
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.03.2019 15:32
Інфармацыйныя атакі з Масквы скіраваныя на краіны, якія мяжуюць з Расеяй.
Foto: Pixabay/CC0
За апошнія 3 месяцы толькі 14% інфармацыі ў сетцы «ВК» сыходзіць ад людзей, рэшту генэруюць кампутэрныя праграмы. Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Расейскі сацыяльны партал «ВКонтакте» папулярны на большай часцы постсавецкай прасторы: у Беларусі, Летуве, Латвіі, Эстоніі і нават Украіне. Выданьне зазначае, што дадзены партал кантралююць расейскія спэцслужбы.
З апошняй справаздачы агенцтва НАТО Stratcom вынікае, што большасьць інфармацыі, уключна з камэнтарамі, якія зьяўляюцца на партале, сыходзіць ад кампутэрных праграм – ботаў. Толькі 14% інфармацыі выкладаюць рэальныя людзі, пры гэтым сярод іх шмат аплачаных Крамлём троляў ды патрыётаў. Гэтыя дзеяньні зьяўляюцца элемэнтам інфармацыйнай вайны, якую вядзе супраць Захаду Расея.
Апошнім часам інфармацыйныя атакі з Масквы скіраваныя на краіны, якія мяжуюць з Расеяй: Летуву, Латвію, Фінляндыю, Польшчу ды Ўкраіну, піша выданьне.
юл