Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы застаюцца ў Польшчы на доўга

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.03.2019 15:11
Пэнтагон прапануе Варшаве дамову пра пастаянную прысутнасьць часткі войскаў ЗША.
Foto: pixabay.com/CC0

Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

У сераду ў Варшаве віцэ-міністар абароны ЗША Джон Рууд прадставіў польскаму боку прапанову адносна ўмоваў амэрыканскай прысутнасьці ў Польшчы. Выданьне піша, што Вашынгтон хацеў бы павялічыць амэрыканскі вайсковы кантынгент на 1000 чалавек. Сёньня ў Польшчы дыслякаваныя 4,5 тысячы жаўнераў ЗША, але іх прысутнасьць мае не сталы, а часовы характар.

Амэрыканскі бок прапануе, каб у Польшчы на пастаяннай аснове прысутнічалі авіяцыйныя часьці, штаб камандаваньня, выведка, службы адказныя за лягістыку ды складаваньне. Часова будуць знаходзіцца непасрэдна вайсковыя часьці, напрыклад, пяхотная брыгада, якая праводзіць манэўры на палігоне ў Жаганю. Іх побыт будзе плянаваны на шмат гадоў наперад, зазначае польскае выданьне.

Пастаянная вайсковая прысутнасьць ЗША патрэбна ў зьвязку з узроўнем адносін, які мы ўтрымліваем з Польшчай, а таксама асаблівасьцю місіі амэрыканскіх жаўнераў на тэрыторыі Польшчы, заявіў галоўнакамандуючы войск ЗША ў Эўропе генэрал Кэрціс Скапароці.

Выданьне зазначае, што перамовы паміж ЗША да Польшчай у справе базы будуць доўжыцца ад 6 да 12 месяцаў. Польскі ўрад хацеў бы завершыць размовы восеньню, напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. На пабудову базы спатрэбіцца яшчэ каля 2-3 гадоў пасьля падпісаньня дамовы, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт