Gazeta Wyborcza
Тэрэза Мэй атрымала чарговую паразу ў справе брэксіту. За падрыхтаваную ёй дамову з ЭЗ прагаласавалі 242 дэпутаты, супраць – 391. Розьніца была меншай, чым у першым галасаваньні ў палове студзеня, але параза і так выразная. Цяпер брытанскі парлямэнт будзе галасаваць над выхадам з ЭЗ, але без дамовы – над гэтак званым цьвёрдым брэксітам. Тэрэза Мэй заявіла, што чальцы яе партыі змогуць прагаласаваць згодна са сваімі перакананьнямі, без партыйнай дысцыпліны.
Былы міністар замежных спраў Барыс Джонсан, які лічыцца магчымым пераемнікам Мэй, пераконваў, што гэта адзіны бясьпечны шлях для выхаду з ЭЗ. Аднак, большасьць парлямэнтараў не ўяўляе сабе такога шляху, таму можна спадзявацца адхіленьня заявы.
Калі так, то ў чацьвер брытанцаў чакае яшчэ адно рашэньне: ці папрасіць краіны ЭЗ перанесьці брэксіт у часе. Паводле камэнтатараў, гэта цалкам магчымы сцэнар. Перанос брэксіту можа быць першым крокам для яго зьмякчэньня. Усё ж ня выключаныя іншыя сцэнары – новыя выбары ці другі рэфэрэндум. Цікава, што пра рэфэрэндум пасьля паразы ўспамінала сама Тэрэза Мэй.
«Эўразьвяз захоча ведаць, чаго мы чакаем у выпадку адтэрміноўкі. Палата лордаў павінна будзе адказаць на пытаньне, ці хоча адклікаць арт.50 (то бок апавяшчэньне аб брэксіце), хоча другога рэфэрэндуму ці выхаду з ЭЗ з іншай дамовай», – гаварыла прэм’ер.
Gazeta Wyborcza
За падрыхтаваную ёй дамову з ЭЗ прагаласавалі 242 дэпутаты, супраць – 391. Розьніца была меншай, чым у першым галасаваньні ў палове студзеня, але параза і так выразная. Цяпер брытанскі парлямэнт будзе галасаваць над выхадам з ЭЗ, але без дамовы – над гэтак званым цьвёрдым брэксітам. Тэрэза Мэй заявіла, што чальцы яе партыі змогуць прагаласаваць згодна са сваімі перакананьнямі, без партыйнай дысцыпліны.

ав