Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль: Перад Польшчай стаіць задача эканамічнай трансфармацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.03.2019 13:11
Надоечы Эўрапейская камісія прадставіла ацэнку польскай эканомікі й вызначыла прыярытэты на бліжэйшыя гады.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі.Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі.PAP/Paweł Supernak

Брусэль: Перад Польшчай стаіць задача эканамічнай трансфармацыі
Надоечы Эўрапейская камісія прадставіла ацэнку польскай эканомікі й вызначыла прыярытэты на бліжэйшыя гады.
Супраца навукі й бізнэсу, разьвіцьцё на аснове ведаў і інавацый і экалягічная трансфармацыя эканомікі – гэта, паводле Эўракамісіі, прыярытэты для польскай эканомікі на бліжэйшую бюджэтную пэрспэктыву. Надоечы Эўрапейская камісія прадставіла ацэнку польскай эканомікі.
Паводле брусэльскіх чыноўнікаў, перад польскім урадам стаіць задача эканамічнай трансфармацыі. Польшча павінна засяродзіцца на падтрымцы прыватных і інавацыйных дасьледаваньняў, што паўплывае на рост заработнай платы. Паводле Брусэля, важным зьяўляецца таксама разьвіцьцё транспартнай інфраструктуры.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі кажа, што сёлетні даклад Эўракамісіі станоўчы для Польшчы. Паводле міністра, дыягназ Эўракамісіі супадае з ацэнкай польскага ўраду.
Ежы Квяціньскі: У ім вызначаныя некаторыя задачы на будучыню, якія мы таксама заўважаем. Гаворка ідзе, напрыклад, пра дэмаграфічныя праблемы ці неабходнасьць павелічэньня ўдзелу прыватных сродкаў у грамадзкіх інвэстыцыях. І мы з гэтым згодныя.
Паводле ацэнак Брусэля, у 2021-2027 гадах у Польшчу можа паступіць каля 72 мільярдаў эўра з эўрафондаў і інвэстараў. Сярод прыярытэтаў для краіны камісія называе павышэньне энэргаэфэктыўнасьці эканомікі, інвэстыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энэргіі, ахову навакольнага асяродзьдзя й адаптацыю да зьменаў клімату.
На думку камісіі, сродкі з Эўразьвязу ў вялікай ступені прычыніліся да эканамічнага росту ў Польшчы. Сярод найбольш прыкметных эфэктаў чыноўнікі называюць новыя дарогі, чыгуначныя шляхі, аэрапорты, разьвіцьцё грамадзкага транспарту й будаўніцтва другой лініі мэтро ў Варшаве.
Эўрапейская камісія рыхтуе такія справаздачы для ўсіх краін Эўразьвязу. Звычайна яны публікуюцца на пачатку году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт