Logo Polskiego Radia
Print

Стрэс значна павялічвае рызыку разьвіцьця некаторых тыпаў анкалёгіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.03.2019 16:14
Навукоўцы ў выніку дасьледаваньняў прыйшлі да высновы, што стрэс нават на 100% можа павялічваць рызыку некаторых анкалягічных захворваньняў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пра нэгатыўны ўплыў стрэсу на нашае здароўе й самаадчуваньне вядома даўно, а навуковыя дасьледаваньні ў чарговы раз пацьвярджаюць згаданую тэндэнцыю, паведамляе газэта Rzeczpospolita. І так, стрэс нэгатыўным чынам уплывае на памяць, канцэнтрацыю, настрой, працу сардэчна-сасудзістай сыстэмы й страўнікава-кішэчнага тракту. А нядаўна кітайскія навукоўцы ў выніку дасьледаваньняў прыйшлі да высновы, што стрэс нават на 100% можа павялічваць рызыку некаторых анкалягічных захворваньняў.
Функцыянаваньне ў пастаянным стрэсе паталягічным чынам уплывае на імунную сыстэму чалавека, у сувязі з чым пагаршаецца здольнасьць арганізму да барацьбы з ракавымі клеткамі. Гармоны стрэсу блякуюць мэханізмы ў арганізьме, якія адказваюць за апаптоз – рэгуляваны працэс праграмаванай клеткавай гібелі, у тым ліку ракавых клетак. Больш за тое, у выніку стрэсу выдзяляецца дадатковая колькасьць гармонаў росту, якія пахутчаюць разьвіцьцё пухлінных клетак. Пры гэтым аказалася, што нэгатыўныя мэдычныя вынікі стрэсу найбольшую пагрозу нясуць жанчынам, паколькі стрэс у значнай ступені можа прычыніцца да захворваньня ракам грудзей, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт