Logo Polskiego Radia
Print

Міністар фінансаў Польшчы дыстансуецца ад абяцаньняў ПіС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2019 16:59
Тэрэса Чэрвіньска не ўдзельнічала ў прэс-канфэрэнцыі, на якой прэм’ер-міністар знаёміў з дарожнай мапай «пяцёркі Качыньскага».
commons.wikimedia.orgcommons.wikimedia.org

Пра гэта сьведчыць тое, што міністар Тэрэса Чэрвіньска не ўдзельнічала ў прэс-канфэрэнцыі, на якой прэм’ер-міністар, міністар працы і сацыяльнай палітыкі і міністар інфраструктуры знаёмілі з дарожнай мапай ажыцьцяўленьня гэтак званай «пяцёркі Качыньскага». Міністэрства фінансаў нават не хавае, што пакуль яшчэ ня ведае, дзе возьме грошы.

DGP піша, што Міністэрства фінансаў ведала і рыхтавала 10 млд злотых на ажыцьцяўленьне выбарчых абяцаньняў кіруючай партыі перад парлямэнцкімі выбарамі, якія пройдуць гэтай восеньню. Сёньня вядома, што дзяржаўная казна мусіць выдаць значна больш, чым дзесяць мільярдаў злотых.

«Міністэрства фінансаў ведала, што на стале ляжыць прапанова пашырэньня 500 плюс на першае дзіця (цяпер толькі на другое), і трынаццатая пэнсія для пэнсіянераў, але пра тое, што гэтыя ідэі старшыня ПіС і кіраўнік ураду абвесьцяць, міністэрства даведалася за дзень да гэтага, – распавяла DGP крыніца ў Мінфіне.

Міністар фінансаў цэлы мінулы год тлумачыла, што пасьля шчодрых сацыяльных абяцаньнях, якія партыя ПіС увяла пасьля выбараў 2015 г., цяпер урад павінен засяродзіцца на падтрымцы працаўнікоў і вывядзеньні людзей з ценявой зоны.

Вельмі важна, каб фінансаваньне новых сацыяльных прапановаў не прывяло да перавышэньня норм дэфіцыту, што магло б накласьці на Польшчу працэдуры ЭЗ і прымусіла б скарачаць расходы.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт