Logo Polskiego Radia
Print

79 гадоў таму было вырашана «катынскае пытаньне»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.03.2019 16:03
  • 79 гадоў таму было вырашана «катынскае пытаньне»
«Сталін, Молатаў, Калінін, Мікаян, Варашылаў, Кагановіч – гэта тыя людзі, якія прынялі злачыннае рашэньне».
Помнік ахвярам Катынскага злачынстваПомнік ахвярам Катынскага злачынстваPhoto: Goku122/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0)

79 гадоў таму было зацьверджана рашэньне «катынскага пытаньня». Таемны дакумэнт Палітычнага Бюро ЦК ВКП (б), у якім быў дадзены загад расстраляць без судовага працэсу польскіх ваеннапалонных. Сярод іншых кіраўнікоў партыі і ўраду злачыннае распараджэньне падпісалі Іосіф Сталін і Вячаслаў Молатаў.
Дакумэнт, які быў падпісаны ў Маскоўскім Крамлі роўна 79 гадоў таму – 5 сакавіка 1940 года, зьяўляецца пацьвярджэньнем таму, што катынскае злачынства адбылося паводле распараджэньня вышэйшых дзяржаўных органаў Савецкага Саюзу. Гаворыць доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытуту Нацыянальнай Памяці Польшчы Вітольд Васілеўскі.
Вітольд Васілеўскі: Сатлін, Молатаў, Калінін, Мікаян, Варашылаў, Кагановіч – гэта тыя людзі, якія прынялі злачыннае рашэньне. Паводле яго, польскія грамадзяне, якія знаходзіліся ў трох лягерах ваеннапалонных у Казельску, Асташкаве і Страбенльску павінны быць расстраляныя. Гэта былі вайсковыя афіцэры, паліцыянты, прадстаўнікі іншых служб, а таксама 11 тысяч вязьняў.
Фармальна рашэньне аб расстрэле польскіх ваеннапалонных было прынятае на падставе службовай нататкі Народнага камісара ўнутраных спраў Лаўрэнція Берыі.
Цыдулка Берыіі сярод іншага ўтрымлівала наступныя словы: «Польскія ваеннапалонныя і зьняволеныя зьяўляюцца пасьлядоўнымі ворагамі савецкай улады, яны не падаюць ніякай надзеі на зьмену сваіх перакананьняў». Далей Лаўрэнцій Паўлавіч удакладніў, што варта расстраляць іх без абвінавачаньня, без сьледзтва й без прысуду.
Архіўны дакумэнт з подпісамі членаў Палітбюро ды іншыя дакумэнты, зьвязаныя з гэтай справай, былі пераедзеныя Польшчы, паводле распараджэньня першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, у 1992 годзе. Дзякуючы перададзеным дакумэнтам, стала відавочным, хто нясе прамую адказнасьць за масавыя забойствы польскіх грамадзян.
Расстрэлы палонных адбываліся ў некалькіх месцах, аднак большая частка афіцэраў – 15 тысяч – былі забітыя ў трох лягерах: у Страбельску, Асташкаве й Казельску. Эшалоны сьмерці з ваеннапалоннымі фармаваліся НКВД і былі адпраўленыя прыкладна ў адзін і той жа час, паводле адзінага пляну, які быў падрыхтаваны загадзя ў Маскве.
3 красавіка 1940 года распачалася ліквідацыя лягеру ў Казельску. Прапануем вашай увазе архіўны запіс успамінаў вязьня Казельску Станіслава Сьвяневіча.
Станіслаў Сьвяневіч: Чаму ў гэты прыгожы веснавы дзень ім не загадалі маршыраваць, як гэта рабілі дагэтуль падчас транспарту ў іншыя мясцовасьці? Навошта былі прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі? Чаму да зброі былі прымацаваныя штыкі? Тады я ня меў адказаў на гэтыя пытаньні. Тады мне не прыйшло ў галаву, што гэта падрыхтоўка да экзэкуцыі.
Цудам выжыўшы вязень лягеру Асташкаў Юзэф Рыхальскі, узгадвае, што спачатку салдаты былі перакананыя, што вяртаюцца дадому. Аднак з кожным днём перад імі адкрывалася вусьцішная праўда. Узгадвае Юзэф Рыхальскі.
Юзэф Рыхальскі: Радасны настрой выклікаў надзею вяртаньня дадому. Ўсё зьмянілася, калі да нас сталі даходзіць весткі аб тым, што нібыта бальшавікі запоўнілі палоннымі баржы і накіравалі іх ракою ў бок Белага мора. Маўляў, тыя баржы былі затопленыя разам зь некалькімі тысячамі палонных.
Польскіх ваеннапалонных забівалі выстралам у патыліцу. Іх закопвалі ў брацкіх магілах сярод іншага ў Катыні, Меднам і Харкаве. Інфармацыю аб адкрыцьці масавага пахаваньня распаўсюдзіла гітлераўская Нямеччына 13 красавіка 1943 года.
Агулам вясною 1940 года войскамі НКВД СССР было забіта як мінімум 21 768 грамадзянаў Польшчы. Паводле некаторых гісторыкаў, такім чынам Іосіф Сталін спрабаваў прадухіліць адраджэньня польскай дзяржавы.

Таемны дакумэнт Палітычнага Бюро ЦК ВКП (б), у якім быў дадзены загад расстраляць без судовага працэсу польскіх ваеннапалонных. Сярод іншых кіраўнікоў партыі і ўраду злачыннае распараджэньне падпісалі Іосіф Сталін і Вячаслаў Молатаў.

Дакумэнт, які быў падпісаны ў Маскоўскім Крамлі роўна 79 гадоў таму – 5 сакавіка 1940 года, зьяўляецца пацьвярджэньнем таму, што катынскае злачынства адбылося паводле распараджэньня вышэйшых дзяржаўных органаў Савецкага Саюзу. Гаворыць доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытуту Нацыянальнай Памяці Польшчы Вітольд Васілеўскі.

Вітольд Васілеўскі: Сатлін, Молатаў, Калінін, Мікаян, Варашылаў, Кагановіч – гэта тыя людзі, якія прынялі злачыннае рашэньне. Паводле яго, польскія грамадзяне, якія знаходзіліся ў трох лягерах ваеннапалонных у Казельску, Асташкаве і Страбенльску павінны быць расстраляныя. Гэта былі вайсковыя афіцэры, паліцыянты, прадстаўнікі іншых служб, а таксама 11 тысяч вязьняў.

Фармальна рашэньне аб расстрэле польскіх ваеннапалонных было прынятае на падставе службовай нататкі Народнага камісара ўнутраных спраў Лаўрэнція Берыі.

Цыдулка Берыіі сярод іншага ўтрымлівала наступныя словы: «Польскія ваеннапалонныя і зьняволеныя зьяўляюцца пасьлядоўнымі ворагамі савецкай улады, яны не падаюць ніякай надзеі на зьмену сваіх перакананьняў». Далей Лаўрэнцій Паўлавіч удакладніў, што варта расстраляць іх без абвінавачаньня, без сьледзтва й без прысуду.

Архіўны дакумэнт з подпісамі членаў Палітбюро ды іншыя дакумэнты, зьвязаныя з гэтай справай, былі пераедзеныя Польшчы, паводле распараджэньня першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, у 1992 годзе. Дзякуючы перададзеным дакумэнтам, стала відавочным, хто нясе прамую адказнасьць за масавыя забойствы польскіх грамадзян.

Расстрэлы палонных адбываліся ў некалькіх месцах, аднак большая частка афіцэраў – 15 тысяч – былі забітыя ў трох лягерах: у Страбельску, Асташкаве й Казельску. Эшалоны сьмерці з ваеннапалоннымі фармаваліся НКВД і былі адпраўленыя прыкладна ў адзін і той жа час, паводле адзінага пляну, які быў падрыхтаваны загадзя ў Маскве.

3 красавіка 1940 года распачалася ліквідацыя лягеру ў Казельску. Прапануем вашай увазе архіўны запіс успамінаў вязьня Казельску Станіслава Сьвяневіча.

Станіслаў Сьвяневіч: Чаму ў гэты прыгожы веснавы дзень ім не загадалі маршыраваць, як гэта рабілі дагэтуль падчас транспарту ў іншыя мясцовасьці? Навошта былі прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі? Чаму да зброі былі прымацаваныя штыкі? Тады я ня меў адказаў на гэтыя пытаньні. Тады мне не прыйшло ў галаву, што гэта падрыхтоўка да экзэкуцыі.

Цудам выжыўшы вязень лягеру Асташкаў Юзэф Рыхальскі, узгадвае, што спачатку салдаты былі перакананыя, што вяртаюцца дадому. Аднак з кожным днём перад імі адкрывалася вусьцішная праўда.

Юзэф Рыхальскі: Радасны настрой выклікаў надзею вяртаньня дадому. Ўсё зьмянілася, калі да нас сталі даходзіць весткі аб тым, што нібыта бальшавікі запоўнілі палоннымі баржы і накіравалі іх ракою ў бок Белага мора. Маўляў, тыя баржы былі затопленыя разам зь некалькімі тысячамі палонных.

Польскіх ваеннапалонных забівалі выстралам у патыліцу. Іх закопвалі ў брацкіх магілах сярод іншага ў Катыні, Меднам і Харкаве. Інфармацыю аб адкрыцьці масавага пахаваньня распаўсюдзіла гітлераўская Нямеччына 13 красавіка 1943 года.

Агулам вясною 1940 года войскамі НКВД СССР было забіта як мінімум 21 768 грамадзянаў Польшчы. Паводле некаторых гісторыкаў, такім чынам Іосіф Сталін спрабаваў прадухіліць адраджэньня польскай дзяржавы.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт