Logo Polskiego Radia
Print

Транспартнае супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі залежыць ад Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.03.2019 16:11
  • Транспарт.mp3
Беларусь можа ня выкарыстаць усю прапанову з-за агрэсіўнай палітыкі Масквы.
Foto: pixabay.com/CC0

Варшава прапануе Менску актывізацыю супрацы ў галіне транспарту. Беларусь можа не скарыстацца з гэтай прапановы з-за агрэсіўнай палітыкі Масквы.

З 2015 года назіраецца рост транспартных перавозак у Польшчы ва ўсіх сэгмэнтах: чыгуначным, колавым, марскім ды авіятранспарце. Напрыклад, агулам перавозкі вырасьлі на 11,8% у 2017-м годзе, на 13% у першай палове 2018-га года. У выніку па колькасьці грузаперавозак у колавым сэгмэнце Польшча стала нумарам 1 у Эўразьвязе. У чыгуначных перавозках польскі транспарт займае другую пазыцыю сярод 28-мі краін ЭЗ.

Таксама за апошнія гады заўважаецца значны рост транзытных перавозак. У 2017-м годзе транзытныя грузаперавозкі вырасьлі на 40%, тады як імпарт вырас толькі на 18,5%, а экспартныя грузаперавозкі ўвогуле зьменшыліся на 5,9%.

Польскі бок хоча далей разьвіваць транзытныя грузаперавозкі. Між іншым дзеля гэтага нядаўна Менск наведала польская ўрадавая дэлегацыя. Бакі размаўлялі пра неабходнасьць узмацненьня супрацоўніцтва ў сфэры чыгуначнага, дарожнага ды авіятранспарту.

Некаторыя беларускія экспэрты мяркуюць, што рост абароту таварамі ды прапускной здольнасьці тармозіць недастатковая разьвітасьць інфраструктуры з польскага боку.

Вядомы беларускі эканаміст Міхась Залескі мяркуе, што хапае праблем і зь беларускага боку, тэхнічнага ды фармальнага характару. Аднак асноўнай праблемай застаецца іншае мысьленьне беларускіх уладаў. Таксама перашкодай у супрацы можа стаць залежнасьць Беларусі ад Расеі, якая імкнецца да ізаляцыі. Беларусі наадварот выгадна быць адкрытай на сьвет, што прынясе краіне эканамічныя карысьці, перакананы адмысловец.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт