Logo Polskiego Radia
Print

ААН: Ізраіль мог зьдзейсьніць злачынства супраць чалавецтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2019 14:51
Пакліканая Саветам па правах чалавека ААН камісія прааналізавала вынік дэманстрацыяў палестынцаў у 2018 годзе.
ААН: Ізраіль мог зьдзейсьніць злачынства супраць чалавецтва.ААН: Ізраіль мог зьдзейсьніць злачынства супраць чалавецтва.PAP/EPA/ALAA BADARNEH

ААН: Ізраіль мог зьдзейсьніць злачынства супраць чалавецтва
Пакліканая Саветам па правах чалавека ААН камісія прааналізавала вынік дэманстрацыяў палестынцаў у 2018 годзе.
Паводле дакладу ААН, падчас шматлікіх дэманстрацыяў палестынцаў у 2018 годзе ізраільская армія, выкарыстоўваючы агнястрэльную зброю, забіла 183 асобы й параніла 6 106. Аўтары дакладу паведамляюць, што Ізраіль мог парушыць міжнароднае права, а нават зьдзейсьніць ваенныя злачынствы й злачынствы супраць чалавецтва, чытаем на старонцы interia.pl.
Пакліканая Саветам па правах чалавека ААН камісія палічыла, што сярод застрэленых было 35 дзяцей, а сярод параненых – 940 дзяцей. Паводле дадзеных камісіі, параненыя былі таксама 39 журналістаў (два зь іх памерлі) і мэдыкаў.
Паводле дадзеных, больш за 80% дэманстрантаў атрымалі раненьні ног. У выніку больш за 120 асобам ампутавалі адну або абедзьве ніжнія канечнасьці.
Як адзначаюць аўтары дакладу, сярод застрэленых былі таксама людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, па якіх, паводле сьледзтва, ізраільскія снайпэры маглі страляць мэтанакіравана.
Апрача таго, 3 098 чалавек на палестынскім баку атрымалі раненьні ад абломкаў, гумовых куляў або гранатаў са сьлёзацечным газам.
Аўтары дакладу (прадстаўнікі Аргентыны, Банглядэшу й Кэніі), сьцьвярджаюць, што Ізраіль мог парушыць міжнароднае права, а нават зьдзейсьніць ваенныя злачынствы й злачынствы супраць чалавецтва. Яны патрабуюць, каб Ізраіль неадкладна пачаў па гэтай справе ўласнае расьсьледаваньне, а таксама рэкамэндуюць, каб Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека перадаў справу ў суд у Гаазе.
Даклад ААН жорстка раскрытыкаваў кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац, паведамляе партал interia.pl
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт