Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя не пагаджаецца выдаць Польшчы камуністычнага злачынцу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.02.2019 14:55
  • Стэфан Міхнік.mp3
Стэфана Міхніка абвінавачваюць у 30-ці камуністычных злачынствах з прыкметамі генацыду.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Швэдзкі суд не пагадзіўся выдаць Польшчы паляка са швэдзкім грамадзянствам, якога абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні ў 1952 і 1953 гадах у Варшаве 30-ці камуністычных злачынстваў з прыкметамі генацыду, у тым ліку бяспраўных сьмяротных прысудах у дачыненьні да жаўнераў польскага падпольля.
12 лютага раённы суд у швэдзкім Гётэборгу адмовіўся выдаць польскаму правасудзьдзю Стэфана Міхніка, нягледзячы на Эўрапейскі ордэр на арышт. Прычынай названа даўнасьць тэрміну злачынства і швэдзкае грамадзянства. Стэфан Міхнік іміграваў у Швэцыю ў 1969 годзе. Цяпер жыве ў Гётэборгу. Учора мінуў тэрмін падачы апэляцыі, аднак, польскі бок, паводле заканадаўства, ня мог яе скласьці.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк казаў на хвалі Польскага радыё, што гэта не абавязкова сьведчыць пра страту шанцаў на пакараньне Стэфана Міхніка.
Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: Міністэрства замежных спраў у супрацы з Інстытутам нацыянальнай памяці праводзіць праўны аналіз, якія яшчэ сродкі ў міжнародным праве можна выкарыстаць, каб паставіць перад судом і прыцягнуць да адказнасьці сталінскага злачынцу, якім зьяўляецца Стэфан Міхнік. Гэта пытаньне нашай адказнасьці і нашага абавязку перад ахвярамі Стэфана Міхніка. Перад тымі, каго Міхнік «забіваў» пры дапамозе судовых прысудаў. Гэта былі судовыя злачынствы, якія выносіліся не беручы пад увагу якія-колечы зьмякчальныя абставіны. Асуджаліся асобы, якія змагаліся за незалежнасьць Польшчы. Прысуды выдаваліся без ніякіх праўных падставаў, толькі і выключна па ідэалягічных прычынах.
Справа Міхніка хутка трапіла на высокі палітычны ўзровень. Віцэ-міністар замежных спраў нагадвае, што пасьля таго, як раённы суд Гётэборгу адмовіўся выдаць Міхніка, у МЗС быў выкліканы швэдзкі амбасадар Стэфан Гульгрэн.
Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: Я чытаў швэдзкаму амбасадару імёны і прозьвішчы гэтых ахвяр, іх біяграфію, падрабязнае апісаньне злачынстваў Стэфана Міхніка. Я лічу, што мы павінны пра гэта нагадваць тут у Польшчы, а таксама там у Швэцыі. Паявіліся таксама швэдзкія СМІ, якія зацікавіліся тэмай. Яны пішуць крытычна пра рашэньне суду ў гэтай справе. Гэта вельмі добра. Калі нам удаецца дайсьці да публічнай думкі ў Швэцыі, то, паводле мяне, стала ёсьць шанец, што мы давядзем гэтую справу да канца.
Выданьне, пра якое казаў намесьнік міністра, гэта «Goeteborgs-Posten». «Адмова выдачы абвінавачанага ў прыгаворваньні да сьмерці нявінных людзей у Польшчы ў 50-х гадах нараджае пытаньне, як Швэцыя ставіцца да злачынства генацыду і злачынстваў, зьдзейсьненых у імя камунізму», – піша газэта.
Швэдзкая газэта нагадвае постаць памерлага ў 1996 годзе Тадэвуша Енджэйкевіча, адной з ахвяр Стэфана Міхніка. Енджэйкевіча схапілі на вуліцы за нібыта антыкамуністычныя погляды. У турме службы бясьпекі шматразова яго катавалі, між іншым, прымушалі сядзець на крэслах з цьвікамі. Паляка прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня за шпіянаж і грамадзкую дзейнасьць. «Goeteborgs-Posten» падкрэсьлівае, што ў той час гэта быў стандартны прысуд у дачыненьні да людзей, якія скептычна ставіліся да камуністычнага рэжыму ў Польшчы, ці былі супраць яго. Сьмяротны прысуд быў заменены 10 гадамі турмы, але яго жыцьцё было зьнішчанае. Сям’я Енджэйкевіча не магла знайсьці працу, атрымаць адукацыю. У 70-х гадах яго дачка ўцякае ў Швэцыю.
Як зазначае газэта, адной з асоб, якая асудзіла Енджэйкевіча, быў жыхар Гётэборгу. Ён іміграваў у Швэцыю ў 1969 годзе. Дзесяцігодзьдзямі польскія пракуроры спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі, каб асудзіць у Польшчы. Аўтар артыкулу «Злачынства, якога нельга забыць» нагадвае, што швэдзкія суды пасьлядоўна адмаўляюцца выдаць Міхніка па прычыне яго швэдзкага грамадзянства і ў сувязі з тэрмінам даўніны злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць.
Цяпер Стэфану Міхніку 89 гадоў, ён жыве ў Швэцыі, прынамсі з 2008 году пазьбягае якіх-колечы кантактаў як з прадстаўнікамі польскага правасудзьдзя, так і польскай амбасадай. Ён быў капітанам войска ПНР, камуністычным дзеячам, інфарматарам Вайсковай інфармацыі, адказнай за рэпрэсіі ў дачыненьні да чальцоў падпольля, а таксама адвакатам і судзьдзём.
Рэпартэру партала niezalezna.pl удалося атрымаць камэнтар Стэфана Міхніка. «Гэта нешта ў стылі помсты. Інакш гэта назваць нельга. Ёсьць два рашэньні швэдзкага суду, што па прычыне даўнасьці немагчыма выканаць патрабаваньня польскіх уладаў. Я зьяўляюся швэдзкім грамадзянінам. Кожны ўрад мае свае ўласныя законы. Пра тое, як інтэрпрэтаваць закон, вырашае той, хто пры ўладзе. Праблема толькі ў тым, што ўсе абвінавачаньні тычацца старых часоў. Я нават не магу іх пракамэнтаваць, бо я ня вёў ніякіх нататак, акрамя таго, я ў судах працаваў вельмі коратка. Цяпер шукаюць ахвяру», – сказаў Міхнік.

Швэдзкі суд не пагадзіўся выдаць Польшчы паляка са швэдзкім грамадзянствам, якога абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні ў 1952 і 1953 гадах у Варшаве 30-ці камуністычных злачынстваў з прыкметамі генацыду, у тым ліку бяспраўных сьмяротных прысудах у дачыненьні да жаўнераў польскага падпольля.

12 лютага раённы суд у швэдзкім Гётэборгу адмовіўся выдаць польскаму правасудзьдзю Стэфана Міхніка, нягледзячы на Эўрапейскі ордэр на арышт. Прычынай названа даўнасьць тэрміну злачынства і швэдзкае грамадзянства.

Стэфан Міхнік іміграваў у Швэцыю ў 1969 годзе. Цяпер жыве ў Гётэборгу. Учора мінуў тэрмін падачы апэляцыі, аднак, польскі бок, паводле заканадаўства, ня мог яе скласьці.

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк казаў на хвалі Польскага радыё, што гэта не абавязкова сьведчыць пра страту шанцаў на пакараньне Стэфана Міхніка.

Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: Міністэрства замежных спраў у супрацы з Інстытутам нацыянальнай памяці праводзіць праўны аналіз, якія яшчэ сродкі ў міжнародным праве можна выкарыстаць, каб паставіць перад судом і прыцягнуць да адказнасьці сталінскага злачынцу, якім зьяўляецца Стэфан Міхнік. Гэта пытаньне нашай адказнасьці і нашага абавязку перад ахвярамі Стэфана Міхніка. Перад тымі, каго Міхнік «забіваў» пры дапамозе судовых прысудаў. Гэта былі судовыя злачынствы, якія выносіліся не беручы пад увагу якія-колечы зьмякчальныя абставіны. Асуджаліся асобы, якія змагаліся за незалежнасьць Польшчы. Прысуды выдаваліся без ніякіх праўных падставаў, толькі і выключна па ідэалягічных прычынах.

Справа Міхніка хутка трапіла на высокі палітычны ўзровень. Віцэ-міністар замежных спраў нагадвае, што пасьля таго, як раённы суд Гётэборгу адмовіўся выдаць Міхніка, у МЗС быў выкліканы швэдзкі амбасадар Стэфан Гульгрэн.

Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: Я чытаў швэдзкаму амбасадару імёны і прозьвішчы гэтых ахвяр, іх біяграфію, падрабязнае апісаньне злачынстваў Стэфана Міхніка. Я лічу, што мы павінны пра гэта нагадваць тут у Польшчы, а таксама там у Швэцыі. Паявіліся таксама швэдзкія СМІ, якія зацікавіліся тэмай. Яны пішуць крытычна пра рашэньне суду ў гэтай справе. Гэта вельмі добра. Калі нам удаецца дайсьці да публічнай думкі ў Швэцыі, то, паводле мяне, стала ёсьць шанец, што мы давядзем гэтую справу да канца.

Выданьне, пра якое казаў намесьнік міністра, гэта «Goeteborgs-Posten». «Адмова выдачы абвінавачанага ў прыгаворваньні да сьмерці нявінных людзей у Польшчы ў 50-х гадах нараджае пытаньне, як Швэцыя ставіцца да злачынства генацыду і злачынстваў, зьдзейсьненых у імя камунізму», – піша газэта.

Швэдзкая газэта нагадвае постаць памерлага ў 1996 годзе Тадэвуша Енджэйкевіча, адной з ахвяр Стэфана Міхніка. Енджэйкевіча схапілі на вуліцы за нібыта антыкамуністычныя погляды. У турме службы бясьпекі шматразова яго катавалі, між іншым, прымушалі сядзець на крэслах з цьвікамі. Паляка прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня за шпіянаж і грамадзкую дзейнасьць. «Goeteborgs-Posten» падкрэсьлівае, што ў той час гэта быў стандартны прысуд у дачыненьні да людзей, якія скептычна ставіліся да камуністычнага рэжыму ў Польшчы, ці былі супраць яго. Сьмяротны прысуд быў заменены 10 гадамі турмы, але яго жыцьцё было зьнішчанае. Сям’я Енджэйкевіча не магла знайсьці працу, атрымаць адукацыю. У 70-х гадах яго дачка ўцякае ў Швэцыю.

Як зазначае газэта, адной з асоб, якая асудзіла Енджэйкевіча, быў жыхар Гётэборгу. Ён іміграваў у Швэцыю ў 1969 годзе. Дзесяцігодзьдзямі польскія пракуроры спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі, каб асудзіць у Польшчы. Аўтар артыкулу «Злачынства, якога нельга забыць» нагадвае, што швэдзкія суды пасьлядоўна адмаўляюцца выдаць Міхніка па прычыне яго швэдзкага грамадзянства і ў сувязі з тэрмінам даўніны злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць.

Цяпер Стэфану Міхніку 89 гадоў, ён жыве ў Швэцыі, прынамсі з 2008 году пазьбягае якіх-колечы кантактаў як з прадстаўнікамі польскага правасудзьдзя, так і польскай амбасадай. Ён быў капітанам войска ПНР, камуністычным дзеячам, інфарматарам Вайсковай інфармацыі, адказнай за рэпрэсіі ў дачыненьні да чальцоў падпольля, а таксама адвакатам і судзьдзём.

Рэпартэру партала niezalezna.pl удалося атрымаць камэнтар Стэфана Міхніка. «Гэта нешта ў стылі помсты. Інакш гэта назваць нельга. Ёсьць два рашэньні швэдзкага суду, што па прычыне даўнасьці немагчыма выканаць патрабаваньня польскіх уладаў. Я зьяўляюся швэдзкім грамадзянінам. Кожны ўрад мае свае ўласныя законы. Пра тое, як інтэрпрэтаваць закон, вырашае той, хто пры ўладзе. Праблема толькі ў тым, што ўсе абвінавачаньні тычацца старых часоў. Я нават не магу іх пракамэнтаваць, бо я ня вёў ніякіх нататак, акрамя таго, я ў судах працаваў вельмі коратка. Цяпер шукаюць ахвяру», – сказаў Міхнік.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт