Вашынгтон плянуе значна пашырыць вайсковую прысутнасьць у Польшчы
Амэрыканцы разглядаюць магчымасьць разьмяшяэньня ў краіне моцнай сухапутнай групоўкі, ВПС і спэцвойскаў.
Вашынгтон рыхтуе лепшую прапанову па ўмацаваньні ўзброеных сілаў ЗША ў Польшчы. Хутчэй за ўсё новыя прапановы Злучаных Штатаў Амэрыкі будуць агучаныя цягам бліжэйшых дзён, паведамляе Rzeczpospolita.
„Амэрыканцы ў якасьці варыянту разглядаюць, між іншым, разьмяшчэньне ў Познані пастаяннага камандаваньня на чале з высокапастаўленым генэралам”, - паведамляе газэта.
Паводле выданьня, пляны Вашынгтону вельмі сур'ёзныя. Падрабязнасьці будуць агучаныя ў бліжэйшым часе, падчас візыту ў Варшаву намесьніка кіраўніка Пэнтагона Джона Руда.
Газэта піша, што стварэньне ў Польшчы штабу на чале з важным военачальнікам памяняла б характар ваеннай базы ў Валікапольшчы. У выпадку небясьпекі менавіта згаданы генэрал адказваў бы за каардынацыю дзеяньняў войскаў ЗША на ўсходнім флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Апрача таго, надалей абмяркоўваецца пытаньне пастаяннай прысутнасьці ВПС ЗША ў базах у Ласку (Łask) у цэнтральнай Польшчы й Міраслаўцы (Mirosławiec) на паўночным захадзе краіны, а таксама войскаў спэцыяльнага прызначэньня ў Кракаве.
Як піша Rzeczpospolita, больш амбітныя пляны адносна прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы сталі магчымымі пасьля сыходу з пасады міністра абароны ЗША Джэймса Маціса, які зыходзіў зь меркаваньня, што ў выпадку нападу з боку Расеі амэрыканскія падразьдзяленьні былі б неэфэктыўныя.
аз