Logo Polskiego Radia
Print

Расею чакаюць чарговыя эканамічныя праблемы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.02.2019 15:57
У мінулым годзе задоўжанасьць спажыўцоў павялічылася на 23% у параўнаньні з 2017 годам.
Расейскія рубліРасейскія рубліpixabay.com/Public Domain CC0

Пасьля пяці гадоў эканамічнага застою й падзеньня Расею чакае чарговы цяжкі год, паведамляе польскі эканамічны партал Forsal.pl. Для грамадзян Расеі першай кепскай навіной стала павышэньне падатку на дададзеную вартасьць на два працэнтныя пункты з пачатку 2019 году. Некалькі тыдняў таму Цэнтрабанк даў зразумець, што абмяжуе крэдытную палітыку банкаў, якія даволі лібэральна раздаюць пазыкі.
Паводле прагнозаў аналітыкаў (афіцыйныя дадзеныя пакуль што не апублікаваныя), даходы расейцаў у мінулым месяцы ўпалі, хоць у сьнежні мінулага году мінімальна вырасьлі. У 2018 годзе розьнічны гандаль у Расеі вырас на 2,6%. Экспэрты падкрэсьліваюць, што гэтак сталася дзякуючы менавіта пазыкам, якія расейцы бяруць у банках: у мінулым годзе задоўжанасьць спажыўцоў павялічылася на 23% у параўнаньні з 2017 годам. Заробкі амаль што не растуць, таму людзі, каб выжыць альбо жыць на нармальным узроўні, бяруць крэдыты, зазначаюць эканамісты. Гэта можа прывесьці да таго, што грамадзяне могуць перастаць вяртаць пазычаныя грошы, бо іх звычайна ня будуць мець, што, у сваю чаргу, аўтаматычна азначае праблемы ў банкаў. І таму Цэнтрабанк плянуе абмежаваць крэдытную палітыку фінансавых устаноў. У 2018 годзе ў параўнаньні з 2017 годам на 6% вырасла колькасьць спажыўцоў, якія не вярталі пазычаных грошай (пратэрмінаваныя пазыкі на 90 і больш дзён), паведамляе партал Forsal.pl.

Пасьля пяці гадоў эканамічнага застою й падзеньня Расею чакае чарговы цяжкі год, паведамляе польскі эканамічны партал Forsal.pl. Для грамадзян Расеі першай кепскай навіной стала павышэньне падатку на дададзеную вартасьць на два працэнтныя пункты з пачатку 2019 году. Некалькі тыдняў таму Цэнтрабанк даў зразумець, што абмяжуе крэдытную палітыку банкаў, якія даволі лібэральна раздаюць пазыкі.

Паводле прагнозаў аналітыкаў (афіцыйныя дадзеныя пакуль што не апублікаваныя), даходы расейцаў у мінулым месяцы ўпалі, хоць у сьнежні мінулага году мінімальна вырасьлі. У 2018 годзе розьнічны гандаль у Расеі вырас на 2,6%. Экспэрты падкрэсьліваюць, што гэтак сталася дзякуючы менавіта пазыкам, якія расейцы бяруць у банках: у мінулым годзе задоўжанасьць спажыўцоў павялічылася на 23% у параўнаньні з 2017 годам.

Заробкі амаль што не растуць, таму людзі, каб выжыць альбо жыць на нармальным узроўні, бяруць крэдыты, зазначаюць эканамісты. Гэта можа прывесьці да таго, што грамадзяне могуць перастаць вяртаць пазычаныя грошы, бо іх звычайна ня будуць мець, што, у сваю чаргу, аўтаматычна азначае праблемы ў банкаў.

І таму Цэнтрабанк плянуе абмежаваць крэдытную палітыку фінансавых устаноў. У 2018 годзе ў параўнаньні з 2017 годам на 6% вырасла колькасьць спажыўцоў, якія не вярталі пазычаных грошай (пратэрмінаваныя пазыкі на 90 і больш дзён), паведамляе партал Forsal.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт