Logo Polskiego Radia
Print

Польшча перакопвае Балтыйскую касу, Эўракамісія мае сумневы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2019 14:12
Польшча распачала падрыхтоўчы этап – вырубіла дрэвы ў паласе, па якой будзе праходзіць канал.
Візуалізацыя будучага каналу праз Балтыйскую касу.Візуалізацыя будучага каналу праз Балтыйскую касу. PAP/Marcin Gadomski

Эўрапейская камісія папрасіла польскі бок правесьці пільныя размовы ў справе перакопу Балтыйскай касы. Польшча распачала падрыхтоўчы этап – вырубіла дрэвы ў паласе, па якой будзе праходзіць канал. Кіраўніцтва краіны ўпэўненая ў неабходнасьці гэтай інвэстыцыі, пратэстуюць частка мясцовых жыхароў, экалягічныя арганізацыі і Расея.
Эўрапейская камісія нанова пытаецца ў Польшчы пра падрабязнасьці ў справе перакопу Балтыйскай касы і хоча тэрміновай сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў. Гэта рэакцыя на скаргу ў ЭК аб тым, што інвэстыцыя распачалася без адпаведных згодаў, якія тычацца аховы навакольнага асяродзьдзя. У высланым у Польшчы лісьце Камісія палічыла, што справа тэрміновая, і што яна прапануе сустрэцца ў коле экспэртаў, каб пазьбегнуць закідаў аб палітычным характары справы.
Камісія зацікавілася вырубкай дрэваў. Яна таксама сумняваецца, ці канал, як сьцьвярджаюць польскія ўлады, будзе мець нязначны ўплыў на ахоўную тэрыторыю «Натура 2000». Ёсьць пытаньне аб будове штучнай выспы на Вісьлінскім заліве.
Яшчэ раней чыноўнікі камісіі казалі, што для Брусэля – гэта прыярытэтная справа, і што ёсьць сумневы ў дачыненьні да цэлай інвэстыцыі. Адказы, высланыя ў палове месяца Польшчай, не пераконваюць Эўрапейскай камісіі. Яе экспэрты таксама зьвярнулі ўвагу на розныя абгрунтаваньні для перакопу Вісьлінскага заліву. Найперш Польшча аргумэнтавала гэта грамадзка-гаспадарчымі патрэбамі, а пасьля гарантыямі бясьпекі дзяржавы. Гэта істотна, паколькі ў другім выпадку ацэнка ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе не патрэбная.
Міністэрства марской эканомікі і рачнога флёту гатовае на дыялёг з Брусэлем. Міністар Марэк Грубарчык гаворыць, што ў бліжэйшым часе, хутчэй за ўсё, пройдуць двухбаковыя сустрэчы.
М. Грубарчык: Гэтых пытаньняў няшмат. Іх некалькі. Яны тычацца двух пар лебедзя-шыпуна, ці ён дастаткова ахоўваецца. Частка пытаньняў тычыцца ў большасьці выпадкаў іншай тэрыторыі, чым тая, дзе ў апошнія дні ішла вырубка дрэваў. Яны тычацца перад усім каналу, які будзе будавацца ў будучыні і ракі Эльблёнг, флёры і фаўны на гэтай тэрыторыі. Есьць пытаньні аб лагунах, які маглі б быць пашкоджаныя.
Паводле польскага ўраду, перакоп Балтыйскай касы – гэта ключавая інвэстыцыя, якая павінна ажывіць гаспадарку Варміі і Мазур. З іншага боку, праект рэалізоўваецца з увагі на бясьпеку краіны. Такім чынам Польшча скарачае шлях з Вісьлінскага заліву ў Балтыйскае мора і становіцца незалежнай ад Расеі. У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расеі дазвол.
Паводле эўрадэпутата «Права і справядлівасьці» Караля Карскага – гэта Расея спрабуе стрымаць працы, зьвязаныя з перакопам Балтыйскай касы. У верасьні Масква зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію са скаргай, што інвэстыцыя пагражае навакольнаму асяродзьдзю. На яго думку, Эўрапейская камісія пачала цікавіцца справай пасьля зьяўленьня афіцыйнай пазыцыі Расеі.
К. Карскі: Канешне, Расея прадпрымае пэўныя крокі, каб заблякаваць нашу інвэстыцыю. Гэта было б незразумелым, асабліва беручы пад увагу тое, што ў гэтым выпадку не патрэбныя ніякія транспамежныя кансультацыі аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе, паколькі Расея не зьяўляецца бокам Канвэнцыі Эспаа. Масква не падпісала дакумэнту, паколькі не хацела, каб запісы канвэнцыі тычыліся газаправодаў Nord Stream 1 і Nord Stream 2. У выніку, яна ня можа спасылацца на канвэнцыю ў выпадку Балтыйскай касы.
Ня ўсе падзяляюць радасьць польскіх уладаў. Некалькі дзясяткаў жыхароў Крыніцы Морскай і эколягі пратэстуюць супраць будове каналу праз Балтыйскую касу.
Жанчына: Мы баімся страты месцаў працы. Пад пагрозай апынуўся наш быт. Мы баімся, што страцім гэтыя цудоўныя пляжы, пра якія мы вельмі клапоцімся. Мы шкадуем, што зьнішчаецца настолькі прыгожы краявід.
Мужчына: Мы ня ведаем, што станецца пасьля перакопу касы. Мы верым у тое, што восеньню памяняецца ўлада, якая не працягне гэтую інвэстыцыю.
Мясцовыя жыхары баяцца, што будучы канал можа быць пагрозай для турыстычнага руху. Яны таксама сумняваюцца, што ён можа паўплываць на гаспадарчае разьвіцьцё рэгіёну.
Канал будзе мець 1300 мэтраў даўжыні, 5 мэтраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвэстыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 мэтраў, шырынёю ў 20 мэтраў і глыбінёй 4 мэтры. Тэндэр на будову каналу абвешчаны 31 сьнежня. Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.

Эўрапейская камісія папрасіла польскі бок правесьці пільныя размовы ў справе перакопу Балтыйскай касы. Польшча распачала падрыхтоўчы этап – вырубіла дрэвы ў паласе, па якой будзе праходзіць канал. Кіраўніцтва краіны ўпэўненая ў неабходнасьці гэтай інвэстыцыі, пратэстуюць частка мясцовых жыхароў, экалягічныя арганізацыі і Расея.

Эўрапейская камісія нанова пытаецца ў Польшчы пра падрабязнасьці ў справе перакопу Балтыйскай касы і хоча тэрміновай сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў. Гэта рэакцыя на скаргу ў ЭК аб тым, што інвэстыцыя распачалася без адпаведных згодаў, якія тычацца аховы навакольнага асяродзьдзя. У высланым у Польшчы лісьце Камісія палічыла, што справа тэрміновая, і што яна прапануе сустрэцца ў коле экспэртаў, каб пазьбегнуць закідаў аб палітычным характары справы.

Камісія зацікавілася вырубкай дрэваў. Яна таксама сумняваецца, ці канал, як сьцьвярджаюць польскія ўлады, будзе мець нязначны ўплыў на ахоўную тэрыторыю «Натура 2000». Ёсьць пытаньне аб будове штучнай выспы на Вісьлінскім заліве.

/

Яшчэ раней чыноўнікі камісіі казалі, што для Брусэля – гэта прыярытэтная справа, і што ёсьць сумневы ў дачыненьні да цэлай інвэстыцыі. Адказы, высланыя ў палове месяца Польшчай, не пераконваюць Эўрапейскай камісіі. Яе экспэрты таксама зьвярнулі ўвагу на розныя абгрунтаваньні для перакопу Вісьлінскага заліву. Найперш Польшча аргумэнтавала гэта грамадзка-гаспадарчымі патрэбамі, а пасьля гарантыямі бясьпекі дзяржавы. Гэта істотна, паколькі ў другім выпадку ацэнка ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе не патрэбная.

Міністэрства марской эканомікі і рачнога флёту гатовае на дыялёг з Брусэлем. Міністар Марэк Грубарчык гаворыць, што ў бліжэйшым часе, хутчэй за ўсё, пройдуць двухбаковыя сустрэчы.

М. Грубарчык: Гэтых пытаньняў няшмат. Іх некалькі. Яны тычацца двух пар лебедзя-шыпуна, ці ён дастаткова ахоўваецца. Частка пытаньняў тычыцца ў большасьці выпадкаў іншай тэрыторыі, чым тая, дзе ў апошнія дні ішла вырубка дрэваў. Яны тычацца перад усім каналу, які будзе будавацца ў будучыні і ракі Эльблёнг, флёры і фаўны на гэтай тэрыторыі. Есьць пытаньні аб лагунах, які маглі б быць пашкоджаныя.

Паводле польскага ўраду, перакоп Балтыйскай касы – гэта ключавая інвэстыцыя, якая павінна ажывіць гаспадарку Варміі і Мазур. З іншага боку, праект рэалізоўваецца з увагі на бясьпеку краіны. Такім чынам Польшча скарачае шлях з Вісьлінскага заліву ў Балтыйскае мора і становіцца незалежнай ад Расеі.

У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расеі дазвол.

Паводле эўрадэпутата «Права і справядлівасьці» Караля Карскага – гэта Расея спрабуе стрымаць працы, зьвязаныя з перакопам Балтыйскай касы. У верасьні Масква зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію са скаргай, што інвэстыцыя пагражае навакольнаму асяродзьдзю. На яго думку, Эўрапейская камісія пачала цікавіцца справай пасьля зьяўленьня афіцыйнай пазыцыі Расеі.

К. Карскі: Канешне, Расея прадпрымае пэўныя крокі, каб заблякаваць нашу інвэстыцыю. Гэта было б незразумелым, асабліва беручы пад увагу тое, што ў гэтым выпадку не патрэбныя ніякія транспамежныя кансультацыі аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе, паколькі Расея не зьяўляецца бокам Канвэнцыі Эспаа. Масква не падпісала дакумэнту, паколькі не хацела, каб запісы канвэнцыі тычыліся газаправодаў Nord Stream 1 і Nord Stream 2. У выніку, яна ня можа спасылацца на канвэнцыю ў выпадку Балтыйскай касы.

/

Ня ўсе падзяляюць радасьць польскіх уладаў. Некалькі дзясяткаў жыхароў Крыніцы Морскай і эколягі пратэстуюць супраць будове каналу праз Балтыйскую касу.

Жанчына: Мы баімся страты месцаў працы. Пад пагрозай апынуўся наш быт. Мы баімся, што страцім гэтыя цудоўныя пляжы, пра якія мы вельмі клапоцімся. Мы шкадуем, што зьнішчаецца настолькі прыгожы краявід.

Мужчына: Мы ня ведаем, што станецца пасьля перакопу касы. Мы верым у тое, што восеньню памяняецца ўлада, якая не працягне гэтую інвэстыцыю.

Мясцовыя жыхары баяцца, што будучы канал можа быць пагрозай для турыстычнага руху. Яны таксама сумняваюцца, што ён можа паўплываць на гаспадарчае разьвіцьцё рэгіёну.

Канал будзе мець 1300 мэтраў даўжыні, 5 мэтраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвэстыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 мэтраў, шырынёю ў 20 мэтраў і глыбінёй 4 мэтры. Тэндэр на будову каналу абвешчаны 31 сьнежня. Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт