Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы „залатая шахта” для транспамежнага гандлю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2019 13:29
Польскія прадпрымальнікі выступаюць супраць візавых абмежаваньняў для грамадзянаў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларусы „залатая шахта” для транспамежнага гандлю
Польскія прадпрымальнікі выступаюць супраць візавых абмежаваньняў для грамадзянаў Беларусі.
Польская Асацыяцыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў выступіла з заявай па справе памежнага руху паміж Беларусьсю й Калінінградзкай вобласьцю. Занепакоенасьць прадпрымальнікаў выклікалі пляны польскіх уладаў аб спыненьні выдачы беларускім грамадзянам візаў тыпы „C”. Згаданыя візы даюць права на знаходжаньне ў Шэнгенскай зоне на працягу 90 дзён.
Прадстаўнікі асацыяцыі падкрэсьліваюць, што ў выніку гэткага рашэньня пацерпіць гандаль. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, толькі ў 2017 годзе беларусы выдаткавалі на пакупкі ў Польшчы 2,5 мільярда злотых (больш за 577 мільёнаў эўра), паведамляе старонка busines insider.com.pl
На практыцы візы тыпу „C” выкарыстоўваліся беларусамі для турыстычных, прафэсійных мэтаў або проста для пакупак.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у 2017 годзе сярэднестатыстычны беларус выдаткаваў у Польшчы 625 злотых (больш за 144 эўра). Гэткая сума дае грамадзянам Беларусі другое месца, пасьля ўкраінцаў, сярод іншаземцаў-нерэзыдэнтаў, якія выдаткоўваюць у Польшчы найбольш грошай.
Польская Асацыяцыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў даказвае, што кліенты зь Беларусі ўносяць вялікі ўклад у разьвіцьцё мясцовага гандлю.
„У перадсьвяточным пэрыядзе аўтобусы, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу, перапоўненыя. Перад Калядамі здараецца, што квіткі прададзеныя ўжо ў сярэдзіне лістапада (…). У выніку польскія гандляры, якія працуюць у памежнай зоне, могуць разьвіваць свае крамы, а спажыўцы зь Беларусі – свабодна набываць тавары па прывабных для іх цэнах”, - аргумэнтуюць польскія прадпрымальнікі ў заяве, якую цытуе busines insider.com.pl
аз

Польская Асацыяцыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў выступіла з заявай па справе памежнага руху паміж Беларусьсю й Калінінградзкай вобласьцю.

Занепакоенасьць прадпрымальнікаў выклікалі пляны польскіх уладаў аб спыненьні выдачы беларускім грамадзянам візаў тыпы „C”. Згаданыя візы даюць права на знаходжаньне ў Шэнгенскай зоне на працягу 90 дзён.

Прадстаўнікі асацыяцыі падкрэсьліваюць, што ў выніку гэткага рашэньня пацерпіць гандаль. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, толькі ў 2017 годзе беларусы выдаткавалі на пакупкі ў Польшчы 2,5 мільярда злотых (больш за 577 мільёнаў эўра), паведамляе старонка busines insider.com.pl

На практыцы візы тыпу „C” выкарыстоўваліся беларусамі для турыстычных, прафэсійных мэтаў або проста для пакупак.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у 2017 годзе сярэднестатыстычны беларус выдаткаваў у Польшчы 625 злотых (больш за 144 эўра). Гэткая сума дае грамадзянам Беларусі другое месца, пасьля ўкраінцаў, сярод іншаземцаў-нерэзыдэнтаў, якія выдаткоўваюць у Польшчы найбольш грошай.
Польская Асацыяцыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў даказвае, што кліенты зь Беларусі ўносяць вялікі ўклад у разьвіцьцё мясцовага гандлю.

„У перадсьвяточным пэрыядзе аўтобусы, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу, перапоўненыя. Перад Калядамі здараецца, што квіткі прададзеныя ўжо ў сярэдзіне лістапада (…). У выніку польскія гандляры, якія працуюць у памежнай зоне, могуць разьвіваць свае крамы, а спажыўцы зь Беларусі – свабодна набываць тавары па прывабных для іх цэнах”, - аргумэнтуюць польскія прадпрымальнікі ў заяве, якую цытуе busines insider.com.pl

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт