5 год Нябеснай Сотні
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.02.2019 16:32
18 лютага ва Ўкраіне згадваюць трагічныя падзеі - пачатак расстрэлу герояў Нябеснай сотні.
Foto: P.Usau
5 год таму на Майдане сілавікі пачалі страляць у няўзброеных грамадзян, пратэстоўцаў.
Ад куль міліцыі за тры дні загінула больш за 100 чалавек. Дакладная лічба загінулых не вядомая па сёньняшні дзень, не ўсе целы ідэнтыфікаваныя, многія застаюцца ў вышуку. Таксама па сёньня не высьветлена, хто пачаў першым страляць: сілавікі ці правакатары.
Рашэньнем прэзыдэнта Парашэнка 20 лютага ва Ўкраіне адзначаецца Дзень Герояў Нябеснай Сотні, то бок ушаноўваецца памяць пра грамадзян, якія аддалі сваё жыцьцё падчас Рэвалюцыі Годнасьці (лістапад 2013 – люты 2014-га года).
Парлямэнт прыняў закон, які прыраўняў асобы, якія загінулі ў тыя дні да вэтэранаў вайны і даў іхнім сем’ям адпаведныя сацыяльныя гарантыі. Ва ўсёй краіне ставяцца помнікі Героям Нябеснай Сотні, напрыклад, цяпер у Львове вядзецца будаўніцтва такога мэмарыялу.
Пра падзеі тых дзён мы папрасілі згадаць нашага аглядальніка палітоляга Паўла Ўсава, які знаходзіўся тады ў Кіеве.
Слухайце размову ў далучаным файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч