Logo Polskiego Radia
Print

У лідары краін летняга адпачынку палякаў вяртаецца Эгіпет

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.02.2019 18:00
Тэндэнцыя зьвязаная з ростам кошту тураў у Гішпанію й Грэцыю.
pixabay.com

У выніку адпачынак за мяжой становіцца для палякаў больш дарагім, паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna.

Да сёньняшняга дня адносна даступны адпачынак у Эгіпце падаражэў, таму што, па-першае, расьце курс эгіпецкага фунта й зьвязаныя з гэтым кошты абслугоўваньня. А па-другое, у Эгіпет вяртаюцца турысты й з іншых краін, таму мясцовыя турапэратары ўжо ня мусяць нізкімі цэнамі прыцягваць кліентаў.

Эгіпет падаражэў у сярэднім на 300 злотых (66 эўра). Тыднёвая пуцёўка «ўсё ўключана» каштуе 2825 злотых (625 эўра). Але гэта й так менш чым летні адпачынак у Гішпаніі ці Грэцыі, якія дагэтуль займалі першыя месцы ў польскіх турбюро. Гішпанія й Грэцыя падаражэлі на 20-30%.

Эгіпет з пятага месца ў рэйтынгу падняўся на трэцяе за Турцыяй і Грэцыяй.

Падае затое зацікаўленасьць польскіх турыстаў Балгарыяй, прычым на 40%, а туры на Кіпр таксама прадаюцца горш, чым раней.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт