Якія перамены праходзілі ў жыцьці беларусаў у межах міжваеннай Польшчы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.02.2019 15:50
-
Пагарэлы_сацыялягічныя дасьледаваньні беларусаў.mp3
Гэтыя працэсы дасьледавалі знакамітыя польскія сацыёлягі.
У міжваеннай Польшчы набіралі тэмпаў сацыялягічныя дасьледаваньні
Знакамітыя польскія сацыёлягі, як Флярыян Знанецкі, стваральнік аўтабіяграфічнага мэтаду ў сацыялёгіі, і яго вучань Юзэф Халасіньскі, зьбіралі матэрыял для дасьледаваньняў на вёсках і мястэчках усходніх рубяжоў краіны, у тым ліку там, дзе кампактна пражывалі беларусы.
Алесь Пагарэлы
У 30-я гады мінулага стагодзьдзя Інстытутам грамадзкай гаспадаркі арганізаваліся, між іншым, конкурсы на ўспаміны сярод розных грамадзкіх групаў – сялян, эмігрантаў, беспрацоўных.Пазьней гэтыя ўспаміны апрацоўваліся сацыёлягамі. Некаторыя працы выйшлі друкам, іншыя – па розных прычынах – не друкаваліся.
З таго часу засталіся, напрыклад, «Успаміны Сялян 1935-36», дзе знаходзім сьляды аўтэнтычнай польскай гаворкі з беларускімі словамі.
Сёньня гэта дасканалая крыніца ведаў пра штодзённае жыцьцё беларускіх сялян – лічыць гісторык і палітоляг Алесь Пагарэлы.
Гутарка, якую запісаў Яраслаў Іванюк, у далучаным файле