Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі плянаваў стварыць канкурэнцыю для Фонду імя Баторыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.02.2019 15:45
Лідар кіроўнай партыі запэўнівае, што ідэя ўзьвядзеньня хмарачосаў у Варшаве не парушала законаў.
Лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.Лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.PAP/Radek Pietruszka

Яраслаў Качыньскі плянаваў стварыць канкурэнцыю для Фонду імя Баторыя
Лідар кіроўнай партыі запэўнівае, што ідэя ўзьвядзеньня хмарачосаў у Варшаве не парушала законаў.
Лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі пракамэнтараваў у размове з кансэрватыўным тыднёвікам Sieci запісы размоваў, якія ён і прадстаўнікі зьвязанай з ПіС кампаніі «Срэбрна» праводзілі з аўстрыйскім бізнэсмэнам Геральдам Біргфэльнэрам (Gerald Birgfellner). Надоечы тэксты аўдыёзапісаў, зробленых у таямніцы, апублікавала „Gazeta Wyborcza”.
Нагадаем, у размовах гаворка ішла пра пляны будаўніцтва ў цэнтры Варшавы двух хмарачосаў. Бізнэсмэн патрабаваў зарплаты за падрыхтоўку архітэктурных праектаў будынкаў, ад будаўніцтва якіх асяродзьдзе правых сілаў у Польшчы канчаткова адмовілася.
Яраслаў Качыньскі запэўнівае, што ідэя ўзьвядзеньня хмарачосаў не парушала законаў.
„У мяне ўжо шмат гадоў ёсьць мара, якая цалкам законная, хоць можа не спадабацца многім. Я хачу, каб Інстытут імя Леха Качыньскага стаў сур'ёзным канкурэнтам для Фонду імя Баторыя. (...) Гэта быў бы сур’ёзны ідэалягічны праект, нават нешта накшталт фонду імя Конрада Адэнаўэра. Ён быў бы сур’ёзнай базай польскага патрыятызму й дзяржаўнай думкі”, - заявіў старшыня ПіС.
Качыньскі падкрэсьліў, што хоць яго ініцыятыва можа й не была б настолькі буйной як заснаваны амэрыканскім мільярдэрам Фонд імя Баторыя, то аднак магла б быць для яго канкурэнцыяй.
„Гэта (хмарачосы - рэд.) мела быць сучасная інвэстыцыя з офіснымі памяшканьнямі, а таксама з гасьцініцай і канфэрэнц-цэнтрам. У першыя гады, то бок у час вяртаньня крэдыту, дазволіла б атрымаць даходы, хоць і значна меншыя, чым бюджэт Фонду імя Баторыя. На наступным этапе, то бок пасьля пагашэньня доўгу, гэтая сума была б большая. Гэта дало б інстытуту (Інстытут імя Леха Качыньскага – рэд.) велізарныя магчымасьці дзеяньня (…). Але, вядома, гэта ня мела б нічога агульнага з маёй асабістай фінансавай сытуацыяй”, - заявіў Качынскі.
Лідар ПіС падкрэсьліў, што гэта аўстрыйскі бізнэсмэн зацікавіўся плянамі будаўніцтва хмарачосаў і сам па ўласнай ініцыятыве вёў перамовы наконт крэдытаваньня інвэстыцыі банкам Pekao SA.
Лідар ПіС у размове з тыднёвікам Sieci таксама нагадаў, што інвэстыцыя ў Варшаве хутчэй за ўсё была б рэалізаваная, калі б не ствараемыя праблемы з боку палітыкаў апазыцыйнай партыі „Грамадзянская плятформа”, якія ў сталіцы трымаюць уладу.
аз

Лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі пракамэнтараваў у размове з кансэрватыўным тыднёвікам „Sieci” запісы размоваў, якія ён і прадстаўнікі зьвязанай з ПіС кампаніі Срэбрна" праводзілі з аўстрыйскім бізнэсмэнам Геральдам Біргфэльнэрам (Gerald Birgfellner). Надоечы тэксты аўдыёзапісаў, зробленых у таямніцы, апублікавала „Gazeta Wyborcza”.

Нагадаем, у размовах гаворка ішла пра пляны будаўніцтва ў цэнтры Варшавы двух хмарачосаў. Бізнэсмэн патрабаваў зарплаты за падрыхтоўку архітэктурных праектаў будынкаў, ад будаўніцтва якіх асяродзьдзе правых сілаў у Польшчы канчаткова адмовілася.

Яраслаў Качыньскі запэўнівае, што ідэя ўзьвядзеньня хмарачосаў не парушала законаў.

„У мяне ўжо шмат гадоў ёсьць мара, якая цалкам законная, хоць можа не спадабацца многім. Я хачу, каб Інстытут імя Леха Качыньскага стаў сур'ёзным канкурэнтам для Фонду імя Баторыя. (...) Гэта быў бы сур’ёзны ідэалягічны праект, нават нешта накшталт фонду імя Конрада Адэнаўэра. Ён быў бы сур’ёзнай базай польскага патрыятызму й дзяржаўнай думкі”, - заявіў старшыня ПіС.

Качыньскі падкрэсьліў, што хоць яго ініцыятыва можа й не была б настолькі буйной як заснаваны амэрыканскім мільярдэрам Фонд імя Баторыя, то аднак магла б быць для яго канкурэнцыяй.

„Гэта (хмарачосы - рэд.) мела быць сучасная інвэстыцыя з офіснымі памяшканьнямі, а таксама з гасьцініцай і канфэрэнц-цэнтрам. У першыя гады, то бок у час вяртаньня крэдыту, дазволіла б атрымаць даходы, хоць і значна меншыя, чым бюджэт Фонду імя Баторыя. На наступным этапе, то бок пасьля пагашэньня доўгу, гэтая сума была б большая. Гэта дало б інстытуту (Інстытут імя Леха Качыньскага – рэд.) велізарныя магчымасьці дзеяньня (…). Але, вядома, гэта ня мела б нічога агульнага з маёй асабістай фінансавай сытуацыяй”, - заявіў Качынскі.

Лідар ПіС падкрэсьліў, што гэта аўстрыйскі бізнэсмэн зацікавіўся плянамі будаўніцтва хмарачосаў і сам па ўласнай ініцыятыве вёў перамовы наконт крэдытаваньня інвэстыцыі банкам Pekao SA.

Лідар ПіС у размове з тыднёвікам Sieci таксама нагадаў, што інвэстыцыя ў Варшаве хутчэй за ўсё была б рэалізаваная, калі б не ствараемыя праблемы з боку палітыкаў апазыцыйнай партыі „Грамадзянская плятформа”, якія ў сталіцы трымаюць уладу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт