Logo Polskiego Radia
Print

Скандалы пагражаюць экспарту польскага мяса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2019 14:40
Скандальная праца адной бойні разбурае рэпутацыю польскіх прадуктаў харчаваньня ў сьвеце.
pixabay.com/Public Domain CC0

Скандалы пагражаюць экспарту польскага мяса
Скандальная праца адной бойні разбурае рэпутацыю польскіх прадуктаў харчаваньня ў сьвеце.
Скандальная праца адной бойні разбурае рэпутацыю польскіх прадуктаў харчаваньня ў сьвеце. Страты складаюць сотні мільёнаў злотых, а аптовая цана ялавічыны падае, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Рэпартаж TVN пра неправераную ялавічыну з адной бойні ў Мазавецкім ваяводзтве прычыніўся да гіганцкага скандалу. Заклапочанасьць з гэтай нагоды выказалі ўжо 14 краін Эўразьвязу, а таксама Ізраіль і Турцыя, якія зьяўляюцца буйнымі імпартэрамі польскага мяса. Справа вельмі сур'ёзная, таму што больш за 80% польскай ялавічыны прадаецца за мяжу.
Першыя рэакцыі ўжо ёсьць. „Нашыя прадпрыемствы паведамляюць, што Славаччына й Чэхія адмаўляюцца ад польскага мяса”, - кажа старшыня Зьвязу таваравытворцаў і працадаўцаў мясной прамысловасьці UPEMI Веслаў Ружаньскі (Wiesław Różański). Аптавікі адразу ж пачалі менш плаціць за ялавічыну. Аптовая цана ялавічыны ўпала ў адзін дзень на 1 злоты за кіляграм.
„Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, то страты фэрмэраў складуць каля 600 мільёнаў злотых”, - кажа старшыня Польскай асацыяцыі жывёлаводаў і вытворцаў мясной жывёлы Яцэк Зажэцкі (Jacek Zarzecki).
Адрэагавала таксама Эўрапейская камісія, якая ў панядзелак накіравала ў Польшчу сваіх інспэктараў. Яны павінны праверыць працу як бойняў, так і раённых вэтэрынарных інспэкцый.
Не дапамагае факт, што мяса з няшчаснай мазавецкай бойні было здаровае, хоць выраблялася ў заганных умовах. У ім не былі выяўлена ніякія шкодныя мікраарганізмы.
Тым ня менш, скандал выклікаў моцны ўдар па рэпутацыі польскага мяса. Экспэрты лічаць, што на ейнае паляпшэньне спатрэбяцца мільёны злотых і шмат працы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт