Праваслаўнае душпастырства ў польскім войску ў гады 1919-1949
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.02.2019 15:37
-
Праваслаўнае душпастырства ў польскім войску ў гады 1919-1949.mp3
Прафэсар Грыбоўскі дасьледаваў як у польскай арміі працавалі праваслаўныя сьвяшчэньнікі.
Сустрэча ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластокуradyjo.net/Я.Іванюк
Прафэсар Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскі ў асноўным займаецца ваеннай гісторыяй. Аднак у сфэры зацікаўленьня вучонага знаходзіцца таксама праваслаўная царква ў межах ІІ Рэчыпаспалітай. Грыбоўскі - аўтар кнігі пра праваслаўнае душпастырства ў польскім войску ў гады 1919-1949. З дакладам на гэтую тэму прафэсар выступіў ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластоку.
На ягоную думку, у 1919 годзе, калі Польшча аб’явіла ўжо пра сваю незалежнасьць, але яшчэ не закончыліся ваенныя дзеяньні, пакліканьне праваслаўнага душпастырства патрэбнае было, у асноўным, праваслаўным жаўнерам, якія служылі ў польскай арміі.
З Юрыем Грыбоўскім гутарыць Яраслаў Іванюк