Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распачаўся візыт інспэктараў Эўрапейскай камісіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.02.2019 13:27
  • Ялавічына.mp3
Эўропай ускалыхнула інфармацыя аб тым, што частка польскай ялавічыны паходзіла з забою хворага быдла.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёньня ў Польшчы распачаўся візыт інспэктараў Эўрапейскай камісіі ў Польшчы. Яны дасьледуюць сытуацыю з забоем хворага быдла. Нелегальны забой хворых кароў быў паказаны ў рэпартажы на тэлеканале TVN. Такая практыка адбывалася ноччу, без нагляду вэтэрынара, у павеце Острув Мазавецка. Інфармацыя ўскалыхнула ня толькі Польшчай, але і цэлай Эўропай.
Журналісты праграмы «Superwizjer» яшчэ летам мінулага году даведаліся ад інфарматараў, што ёсьць бойні, якія вядуць забой хворага быдла. Журналістам спатрэбілася некалькі месяцаў, каб аднаму журналісту ўдалося прыдумаць верагодную гісторыю і працаўладкавацца на такую бойню. Спачатку ён працаваў на дзённую зьмену, але праз нейкі час яму запрапанавалі працу ў начную зьмену. Выявілася, што ноччу, без нагляду вэтэрынара на бойню прывозяць хворых кароў, якія павінны ісьці на ўтылізацыю. Журналіст здымаў усё на скрытую камэру. Зьнятае цяжка апісаць словамі.
Рэпартаж TVN выклікаў скандал ня толькі ў Польшчы, але і шматлікія пытаньні ў эўрапейскіх краінах, паколькі 80% польскай ялавічыны ідзе на экспарт. Паводле Галоўнага вэтэрынара краіны, у крамы магло трапіць 9,5 тон мяса з нелегальнага забою. Каля 2,5 тон было экспартавана за мяжу. Мяса хворых кароў трапіла ў 14 краін: Францыю, Чэхію, Эстонію, Фінляндыю Францыю, Вугоршчыну, Летуву, Латвію, Партугалію, Румынію, Гішпанію, Швэцыю, Нямеччыну і Славакію. Надалей працягваюцца праверкі таго, куды магло трапіць польскае мяса з нелегальнага забою, таму гэты сьпіс можа зьмяніцца.
Візыт эўразьвязаўскіх інспэктараў будзе працягвацца пяць дзён. На месцы экспэрты ацэняць сытуацыю, пракантралююць польскія бойні, але таксама вывучаць, ці рэакцыя польскіх уладаў была згоднай з эўрапейскім заканадаўствам і была своечасовай. У пагадненьні з Эўрапейскай камісія павінны быць уведзеныя заканадаўчыя зьмены, якія палепшаць сытуацыю ў Польшчы. Міністар сельскай гаспадаркі, між іншым, прапануе ў бойнях, дзе няма 24-гадзіннай прысутнасьці вэтэрынараў, увесьці кругласутачны маніторынг.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч лічыць, што, калі пацьвердзіцца інфармацыя пра забой і перапрацоўку мяса хворых кароў, польскі рынак ялавічыны будзе мець велізарныя страты. Паводле яе, ключавой у гэтай справе павінны быць хуткая рэакцыя на гэтыя паведамленьні.
Я. Эмілевіч: Самым важным зьяўляецца хуткая ліквідацыя крыніцы. Я думаю, што якасьць польская ялавічыны мы даказалі на працягу апошніх гадоў. Мы не адзіны рынак, які змагаецца з такога тыпу праблемамі. Патрэбнае эфэктыўнае супрацьдзеяньне, ліквідацыя мяса, якое магло б выклікаць якія-небудзь сумневы, і далейшая жывёлагадоўля ў чыстых і бясьпечных умовах.
Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі загадаў правесьці кантроль усіх польскіх бойняў. Бойня, у якой былі заўважаныя парушэньні, зачыненая, а мяса зьнятае з рынку. Усё ж, паводле некаторых экспэртаў і палітыкаў апазыцыі, рэакцыя польскіх уладаў была спозьненай.
Самай галоўнай праблемай для польскай галіны ялавічыны зьяўляецца давер да польскага мяса. Зьмяншэньне даверу можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы для сельскай гаспаркі, паколькі каля 80% польская ялавічыны ідзе на экспарт. Калі захаваецца падзеньне цэн, якое ўжо адбылося, то гэта азначае 600 млн злотых (162 млн даляраў) страт гадавых. «Калі не ўдасца абараніць гонар польскага мяса – гэта будзе катастрофа для сельскай гаспадаркі», – гаворыць старшыня Польскай сялянскай партыі Ўладзімеж Касіняк-Камыш.
У. Касіняк-Камыш: Учора на старонках адной з чэскіх газэт можна было прачытаць: «Не купляйце польскай ялавічыны». Многія эўрапейскія краіны баяцца, што ялавічына з Польшчы кепская, слабой якасьці, яны могуць спыніць імпарт польскага мяса. Калі гэта пацьвердзіцца, то гэта будзе катастрофай для польскай сельскай гаспадаркі. Абмежаваны продаж сьвініны па прычыне АЧС, можа зьменшыцца продаж ялавічыны. Гэта катастрофа польскай сельскай гаспадаркі.
Француская міністар па эўрапейскіх справах Наталі Луаз запрапанавала стварыць эўразьвязаўскую санітарную інспэкцыю, якая б кантралявала якасьць прадуктаў харчаваньня ў ЭЗ.
Якія наступствы прынясе візыт інспэктараў Эўрапейскай камісіі, стане вядома пад канец тыдня. Міністэрства сельскай гаспадаркі не камэнтуе кантролю да часу завяршэньня працы эўразьвязаўскіх экспэртаў.

Сёньня ў Польшчы распачаўся візыт інспэктараў Эўрапейскай камісіі. Яны дасьледуюць сытуацыю з забоем хворага быдла. Нелегальны забой хворых кароў быў паказаны ў рэпартажы на тэлеканале TVN. Такая практыка адбывалася ноччу, без нагляду вэтэрынара, у павеце Острув Мазавецка. Інфармацыя ўскалыхнула ня толькі Польшчай, але і цэлай Эўропай.

Журналісты праграмы «Superwizjer» яшчэ летам мінулага году даведаліся ад інфарматараў, што ёсьць бойні, якія вядуць забой хворага быдла. Журналістам спатрэбіліся некалькі месяцаў, каб аднаму з іх удалося прыдумаць верагодную гісторыю і працаўладкавацца на такую бойню. Спачатку ён працаваў на дзённую зьмену, але праз нейкі час яму запрапанавалі працу ў начную. Выявілася, што ноччу, без нагляду вэтэрынара на бойню прывозяць хворых кароў, якія павінны ісьці на ўтылізацыю. Журналіст здымаў усё на скрытую камэру. Зьнятае цяжка апісаць словамі.

Рэпартаж TVN выклікаў скандал ня толькі ў Польшчы, але і шматлікія пытаньні ў эўрапейскіх краінах, паколькі 80% польскай ялавічыны ідзе на экспарт. Паводле Галоўнага вэтэрынара краіны, у крамы магло трапіць 9,5 тон мяса з нелегальнага забою. Каля 2,5 тон было экспартавана за мяжу. Мяса хворых кароў трапіла ў 14 краін: Францыю, Чэхію, Эстонію, Фінляндыю Францыю, Вугоршчыну, Летуву, Латвію, Партугалію, Румынію, Гішпанію, Швэцыю, Нямеччыну і Славакію. Надалей працягваюцца праверкі таго, куды магло трапіць польскае мяса з нелегальнага забою, таму гэты сьпіс можа зьмяніцца.

Візыт эўразьвязаўскіх інспэктараў будзе працягвацца пяць дзён. На месцы экспэрты ацэняць сытуацыю, пракантралююць польскія бойні, але таксама вывучаць, ці рэакцыя польскіх уладаў была згоднай з эўрапейскім заканадаўствам і была своечасовай. У пагадненьні з Эўрапейскай камісія павінны быць уведзеныя заканадаўчыя зьмены, якія палепшаць сытуацыю ў Польшчы. Міністар сельскай гаспадаркі, між іншым, прапануе ў бойнях, дзе няма 24-гадзіннай прысутнасьці вэтэрынараў, увесьці кругласутачны маніторынг.

Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч лічыць, што, калі пацьвердзіцца інфармацыя пра забой і перапрацоўку мяса хворых кароў, польскі рынак ялавічыны будзе мець велізарныя страты. Паводле яе, ключавой у гэтай справе павінны быць хуткая рэакцыя на гэтыя паведамленьні.

Я. Эмілевіч: Самым важным зьяўляецца хуткая ліквідацыя крыніцы. Я думаю, што якасьць польская ялавічыны мы даказалі на працягу апошніх гадоў. Мы не адзіны рынак, які змагаецца з такога тыпу праблемамі. Патрэбнае эфэктыўнае супрацьдзеяньне, ліквідацыя мяса, якое магло б выклікаць якія-небудзь сумневы, і далейшая жывёлагадоўля ў чыстых і бясьпечных умовах.

Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі загадаў правесьці кантроль усіх польскіх бойняў. Бойня, у якой былі заўважаныя парушэньні, зачыненая, а мяса зьнятае з рынку. Усё ж, паводле некаторых экспэртаў і палітыкаў апазыцыі, рэакцыя польскіх уладаў была спозьненай.

Самай галоўнай праблемай для польскай галіны ялавічыны зьяўляецца давер да польскага мяса. Зьмяншэньне даверу можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы для сельскай гаспаркі, паколькі каля 80% польская ялавічыны ідзе на экспарт. Калі захаваецца падзеньне цэн, якое ўжо адбылося, то гэта азначае 600 млн злотых (162 млн даляраў) страт гадавых.

«Калі не ўдасца абараніць гонар польскага мяса – гэта будзе катастрофа для сельскай гаспадаркі», – гаворыць старшыня Польскай сялянскай партыі Ўладзімеж Касіняк-Камыш.

У. Касіняк-Камыш: Учора на старонках адной з чэскіх газэт можна было прачытаць: «Не купляйце польскай ялавічыны». Многія эўрапейскія краіны баяцца, што ялавічына з Польшчы кепская, слабой якасьці, яны могуць спыніць імпарт польскага мяса. Калі гэта пацьвердзіцца, то гэта будзе катастрофай для польскай сельскай гаспадаркі. Абмежаваны продаж сьвініны па прычыне АЧС, можа зьменшыцца продаж ялавічыны. Гэта катастрофа польскай сельскай гаспадаркі.

Француская міністар па эўрапейскіх справах Наталі Луаз запрапанавала стварыць эўразьвязаўскую санітарную інспэкцыю, якая б кантралявала якасьць прадуктаў харчаваньня ў ЭЗ.

Якія наступствы прынясе візыт інспэктараў Эўрапейскай камісіі, стане вядома пад канец тыдня. Міністэрства сельскай гаспадаркі не камэнтуе кантролю да часу завяршэньня працы эўразьвязаўскіх экспэртаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт