На Эўропу ідуць маразы – Халодная вайна вяртаецца
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
04.02.2019 11:44
Эўрапейскія краіны NATO, а ў першую чаргу, Усходняя Эўропа апынуліся ў сытуацыі 40-гадовай даўніны.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Крэмль адмовіўся ад галоўнай дамоўленасьці аб дэмілітарызацыі рэгіёну. У суботу Ўладзімер Пуцін паведаміў, што Расея прыпыняе ўдзел у Дамове аб ліквідацыі атамнай зброі сярэдняй далёкасьці. Напярэдадні зь аналягічнай авявай выступіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
На пачатку сьнежня ЗША выставілі Крамлю ўльтыматум у 60 дзён, на тое каб Расея вярнулася да выкананьня гэтай дамовы. Паводле ўладаў у Вашынгтоне рэжым Уладзімера Пуціна патаемна ўжо на працягу доўгага часу ствараў арсэнал атамных ракет сярэдняй далёкасьці.
Дамова аб ліквідацыі атамных ракет ракет сярэдняй далёкасьці была падпісаная ў 1987 годзе, дакумэнт падпісалі 40-вы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган і генэральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў. Паводле дамовы цалкам быў ліквідаваны арсэнал атамных ракет паўсярэдняй і сярэдняй далёкасьці, то-бок ракет радыюс дзеяньня якіх складаў ад 500 да 5 тысяч кілямэтраў. 30 гадоў таму дадзеная дамовы фактычна стала канцом Халоднай вайны.
За доўга да нападу на Ўкраіну й анэксіі Крыму, Расея распачала распрацоўку ракет, якія ў клясыфікацыі NATO атрымалі назву SSC-8. Радыюс дзеяньня новай расейскай атамнай зброі, гэта каля 3 тысяч кілямэтраў. У 2017 годзе два батальённы расейскай арміі, які дысьляцыруюцца ў Эўрапейскай частцы РФ, атрымалі такія ракеты ва ўзбраеньне.
Відавочна, што новая расейская зброя не пагражае ЗША, бо наўпрост гэтыя ракету туды не даляцяць. Аднак, эўрапейскія краіны NATO, а ў першую чаргу, Усходняя Эўропа апынуліся ў сытуацыі 40-гадовай даўніны. На дадзены момант войскі NATO ня ў стане перахапіць новыя расейскія ракеты.
Dziennik Gazeta Prawna/эж