Logo Polskiego Radia
Print

Баліварыянская рэвалюцыя дасягла свайго апагею

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 17:10
  • Баліварыянская рэвалюцыя дасягала свайго апагею.mp3
«Калі б у Каракасе ня было кубінскіх спэцслужбаў, хутчэй за ўсё адбыўся бы ваенны пераварот і пазачарговыя выбары».
Пратэсты апазыцыі ў Вэнэсуэле
Пратэсты апазыцыі ў Вэнэсуэле PAP/EPA/Cristian Hernández

Эўрапейскі Парлямэнт прызнаў Хуана Гуайдо прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, таксама дэпутаты эўрапарлямэнту заклікалі краіны-чальцы ЭЗ зрабіць тое самае. У той час, як разьвітыя краіны Захаду выказваюць сваё падтрымку дэмакратычным памкненьнем вэнэсуэльцаў і прызнаюць прэзыдэнтам краіны Хуана Гуайдо, Расея апантана працягвае падтрымліваць рэжым чавістаў.
- Што будзе з Сахарай, калі там увядуць сацыялізм?
- У Сахары пачнецца дэфицыт пяску.
Менавіта такім гумарам грамадзяне Савецкага Саюзу калісьці рэагавалі на асаблівасьці сацыялістычнай плянавай эканомікі. Магло здавацца, што часы татальнага дэфіцыту зьніклі разам зь першай пралетарскай дзяржавай. Аднак падзеі, якія зараз разгортваюцца ў Вэнэсуэле сьведчаць аб адваротным.
Нягледзячы на тое, што Вэнэсуэла валодае агромністымі запасамі нафты, нягледзячы на тое, што ў некаторых рэгіёнах Вэнэсуэлы ўдаецца сабраць 3 ураджаі, праз эканамічны каляпс, краіна апынулася на парозе грамадзянскай вайны. Сацыялістычныя мэтады кіраваньня гаспадаркай, татальная карупцыя і безадказнасьць уладаў давяла заможную краіну да галечы. Так званая Баліварыянская рэвалюцыя дасягнула свайго апагею. Летась інфляцыя ў Вэнэсуэле стала 1 300 000%. За сярэдні заробак вэнэсулец можа дазволіць сабе... 1 дзясятак яек.
23 студзеня старшыня Нацыянальнай Асамблеі Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо, абвясьціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Гэтаму папярэднічала хваля пратэстаў супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура, пасьлядоўніка заснавальніка гэтага рэжыму Ўга Чавэса.
На чале са Злучанымі Штатамі шматлікія краіны Захаду прызналі Хуано Гуайдо прэзыдэнтам краіны. Аднак, Кітай, Мэксыка, Расея ды Куба працягваюць упарта падтрымліваць Нікаляса Мадура. Менавіта дзьве апошнія краіны: Куба ды Расея адыгрываюць значную ролю ў жыцьцяздольнасьці згнілага рэжыму Нікаляса Мадура. Сытуацыю зь умяшальніцтва Кубы ды Расеі ў вэнэсуэльскія справы камэнтуе доктрар гуманітарных навук, знаўца дзейнасьці камуністычных спэцслужбаў Ежы Таргальскі.
Ежы Таргальскі: Гэта вельмі небясьпечная справа. Калі б Пуцін не задзейнічаў расейскіх наймітаў, там бы засталіся толькі афіцэры кубінскіх спэцслужбаў. Кубінская дзяржбясьпека сфарміравала структуру вэнэсуэльскіх спэцслужбаў, гэта іх куратары.
Аднак варта памятаць, што спачатку кіраваньня ў Вэнэсуэле Уга Чавэса сытуацыя не была катастрафічнай, наадварот. З 1999 года ў краіне адбываліся нармальныя сацыял-дэмакратычныя рэформы. Напрыклад, была праведзена сельскагаспадарчая рэформа, альбо былі створаныя камунальныя банкі, які выдавалі мікракрэдыты і тым самым сілкавалі эканоміку.
На першым этапе кіраваньня чавістаў вэнэсуэльская эканоміка расла на 10-12% штогод. Усё дзякуючы экспарту нафты, як толькі цана на нафту зьнісілася эканамічны цуд спыніўся.
Да таго, усе прадпрыемствы вэнэсуэлы былі нацыяналізаваныя, нават супэрмаркеты. У крамах прадаваліся прадукты па датаваных коштах. Як толькі стала не хапаць грошаў, адразу пачаўся дэфіцыт.
Вяртаючыся да кубінскіх спэцслужбаў, менавіта яны на самой справе, у значанай ступені кантралююць Нікаляса Мадуру. Калі б іх там не было, хутчэй за ўсё адбыўся бы ваенны пераварот і пазачарговыя выбары. У гэтай сытуацыі мы не ведаем што будзе адбывацца далей.
У размове з Польскім Радыё Доктар Ежы Таргальскі зьвязваў прыбыцьцё ў Вэнэсуэлу пуцінскіх наймітаў з забесьпячэньнем расейскіх фінансавых інтарэсаў у гэтай краіне.
Ежы Таргальскі: У Расеі ёсьць некалькі прыватных армій, імі кіруе Прыгожын. Ён зьяўляецца чалавекам Пуціна па каардынацыі дзеяньняў наёмнікаў. У Вэнэсуэле задзейнічаная тая ж самая схема, што і з расейскімі наймітамі ў Сірыі. Гэта афіцэры ГРУ, плюс былыя вайскоўцы. Імі кіруе расейская дзяржава, а менавіта Пуцін.
Праблема заключаецца ў тым, што ў Расеі імкліва скарачаюцца фінансавыя рэсурсы. Вэнэсуэла перад усім цікава расейцам сваім нафтавым сэктарам.
У той час, як на вуліцах вэнэсуэльскіх гарадоў працягваецца крывавае грамадзянскае супрацьстаяньне, ў выніку якога ўжо загінула ня менш за 40 члавек, Нацыянальная Асамблея Вэнэсуэлы паведаміла аб тым, што расіяне намагаліся вывезьці з краіны ня менш за 20 тон чыстага золата.
Часова выконваючы абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Хуан Гуадо на старонках The New York Times паведаміў аб, тым што зараз праходзяць патаемныя перамовы паміж апазыцыяй, ваеннымі і афіцэрамі спэцслужбаў. Палітык падкрэсьліў, што ўсе сілавікі, які не ўдзельнічалі ў злачынствам супраць чалавечнасьці, трапяць пад амністыю. Хуан Гуадо заявіў, што «сіла і выратаваньне ўсёй Вэнэсуэлы заключаецца ў адзінстве».

Эўрапейскі Парлямэнт прызнаў Хуана Гуайдо прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, таксама дэпутаты эўрапарлямэнту заклікалі краіны-чальцы ЭЗ зрабіць тое самае. У той час, як разьвітыя краіны Захаду выказваюць сваё падтрымку дэмакратычным памкненьнем вэнэсуэльцаў і прызнаюць прэзыдэнтам краіны Хуана Гуайдо, Расея апантана працягвае падтрымліваць рэжым чавістаў.

- Што будзе з Сахарай, калі там увядуць сацыялізм?

- У Сахары пачнецца дэфицыт пяску.

Менавіта такім гумарам грамадзяне Савецкага Саюзу калісьці рэагавалі на асаблівасьці сацыялістычнай плянавай эканомікі. Магло здавацца, што часы татальнага дэфіцыту зьніклі разам зь першай пралетарскай дзяржавай. Аднак падзеі, якія зараз разгортваюцца ў Вэнэсуэле сьведчаць аб адваротным.

Нягледзячы на тое, што Вэнэсуэла валодае агромністымі запасамі нафты, нягледзячы на тое, што ў некаторых рэгіёнах Вэнэсуэлы ўдаецца сабраць 3 ураджаі, праз эканамічны каляпс, краіна апынулася на парозе грамадзянскай вайны. Сацыялістычныя мэтады кіраваньня гаспадаркай, татальная карупцыя і безадказнасьць уладаў давяла заможную краіну да галечы.

Так званая Баліварыянская рэвалюцыя дасягнула свайго апагею. Летась інфляцыя ў Вэнэсуэле стала 1 300 000%. За сярэдні заробак вэнэсулец можа дазволіць сабе... 1 дзясятак яек.

23 студзеня старшыня Нацыянальнай Асамблеі Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо, абвясьціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Гэтаму папярэднічала хваля пратэстаў супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура, пасьлядоўніка заснавальніка гэтага рэжыму Ўга Чавэса.На чале са Злучанымі Штатамі шматлікія краіны Захаду прызналі Хуано Гуайдо прэзыдэнтам краіны. Аднак, Кітай, Мэксыка, Расея ды Куба працягваюць упарта падтрымліваць Нікаляса Мадура. Менавіта дзьве апошнія краіны: Куба ды Расея адыгрываюць значную ролю ў жыцьцяздольнасьці згнілага рэжыму Нікаляса Мадура. Сытуацыю зь умяшальніцтва Кубы ды Расеі ў вэнэсуэльскія справы камэнтуе доктрар гуманітарных навук, знаўца дзейнасьці камуністычных спэцслужбаў Ежы Таргальскі.

Ежы Таргальскі: Гэта вельмі небясьпечная справа. Калі б Пуцін не задзейнічаў расейскіх наймітаў, там бы засталіся толькі афіцэры кубінскіх спэцслужбаў. Кубінская дзяржбясьпека сфарміравала структуру вэнэсуэльскіх спэцслужбаў, гэта іх куратары.

Аднак варта памятаць, што спачатку кіраваньня ў Вэнэсуэле Уга Чавэса сытуацыя не была катастрафічнай, наадварот. З 1999 года ў краіне адбываліся нармальныя сацыял-дэмакратычныя рэформы. Напрыклад, была праведзена сельскагаспадарчая рэформа, альбо былі створаныя камунальныя банкі, які выдавалі мікракрэдыты і тым самым сілкавалі эканоміку.На першым этапе кіраваньня чавістаў вэнэсуэльская эканоміка расла на 10-12% штогод. Усё дзякуючы экспарту нафты, як толькі цана на нафту зьнісілася эканамічны цуд спыніўся.

Да таго, усе прадпрыемствы вэнэсуэлы былі нацыяналізаваныя, нават супэрмаркеты. У крамах прадаваліся прадукты па датаваных коштах. Як толькі стала не хапаць грошаў, адразу пачаўся дэфіцыт.

Вяртаючыся да кубінскіх спэцслужбаў, менавіта яны на самой справе, у значанай ступені кантралююць Нікаляса Мадуру. Калі б іх там не было, хутчэй за ўсё адбыўся бы ваенны пераварот і пазачарговыя выбары. У гэтай сытуацыі мы не ведаем што будзе адбывацца далей.

У размове з Польскім Радыё Доктар Ежы Таргальскі зьвязваў прыбыцьцё ў Вэнэсуэлу пуцінскіх наймітаў з забесьпячэньнем расейскіх фінансавых інтарэсаў у гэтай краіне.

Ежы Таргальскі: У Расеі ёсьць некалькі прыватных армій, імі кіруе Прыгожын. Ён зьяўляецца чалавекам Пуціна па каардынацыі дзеяньняў наёмнікаў. У Вэнэсуэле задзейнічаная тая ж самая схема, што і з расейскімі наймітамі ў Сірыі. Гэта афіцэры ГРУ, плюс былыя вайскоўцы. Імі кіруе расейская дзяржава, а менавіта Пуцін.

Праблема заключаецца ў тым, што ў Расеі імкліва скарачаюцца фінансавыя рэсурсы. Вэнэсуэла перад усім цікава расейцам сваім нафтавым сэктарам.

У той час, як на вуліцах вэнэсуэльскіх гарадоў працягваецца крывавае грамадзянскае супрацьстаяньне, ў выніку якога ўжо загінула ня менш за 40 члавек, Нацыянальная Асамблея Вэнэсуэлы паведаміла аб тым, што расіяне намагаліся вывезьці з краіны ня менш за 20 тон чыстага золата.

Часова выконваючы абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Хуан Гуадо на старонках The New York Times паведаміў аб, тым што зараз праходзяць патаемныя перамовы паміж апазыцыяй, ваеннымі і афіцэрамі спэцслужбаў. Палітык падкрэсьліў, што ўсе сілавікі, які не ўдзельнічалі ў злачынствам супраць чалавечнасьці, трапяць пад амністыю. Хуан Гуадо заявіў, што «сіла і выратаваньне ўсёй Вэнэсуэлы заключаецца ў адзінстве».

PR/IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт