Большасьць падлеткаў ядуць надта шмат цукру
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.01.2019 16:03
Амаль 30% 13-гадовых дзяўчынак робіць гэта як мінімум раз у дзень, а кожная дзясятая – нават некалькі разоў.
pixabay.com
Каля 70% польскіх падлеткаў спажывае слодычы ў такой колькасьці, якая зьяўляецца небясьпечнай для здароўя – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Амаль 30% 13-гадовых дзяўчынак робіць гэта як мінімум раз у дзень, а кожная дзясятая – нават некалькі разоў. Здаровая норма – адзін батончык раз у тыдзень.
Дрэнныя навыкі спажываньня цукру ідуць у пары з малой колькасьцю садавіны і гародніны ў рацыёне. Штодзённа іх спажывае толькі адна трэцяя падлеткаў. Такія трывожныя дадзеныя прадстаўляе найноўшы міжнародны даклад HBSC, прысьвечаны здароўю школьнікаў.
Нацыянальны фонд здароўя Польшчы праводзіць кампанію, у якой нагадвае пра дрэнныя наступствы празьмернага спажываньня цукру, міністэрства аховы здароўя нагадвае ў тэлевізійных роліках, наколькі шкоднае спажываньня фастфудаў. Тым ня менш, экспэрты б’юць у набат: калі ня будуць уведзеныя сыстэмныя рашэньні, то жыхарам краіны пагражае эпідэмія атлусьценьня. А празьмерныя кіляграмы ня толькі шкодзяць эканоміцы (падлічана, што лячэньне цукровага дыябэту ў Польшчы – гэта кошт 1,7 млрд. злотых у год), але таксама пагражаюць сьмяротнымі хваробамі.
Даказана, што дрэннае харчаваньне ў дзяцінстве аказвае ўплыў на тое, як харчуецца дарослы чалавек. Рацыянальнае харчаваньне прадухіляе разьвіцьцё многіх небясьпечных хвароб, у тым ліку цукровага дыябэту ці карыесу зубоў.
Dziennik Gazeta Prawna/нг