Расейскае грамадзтва забываецца пра рэпрэсіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.01.2019 15:55
                    
                                 
                
                    
                
                
                    За 30 гадоў расейскае грамадзтва так і не змагло пераасэнсаваць гісторыю Савецкага Саюза.
                
                
                    
                        
Photo:Автор: a.bocharov - Власна робота, Суспільне надбання (Public Domain), https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2832380
                     
                
                
                
               
                
                         Ідзецца ў першую чаргу пра палітычныя рэпрэсіі. Расейцы ўспрымаюць іх як прыродную катастрофу, Сталіна ўсхваляюць. Ва ўладзе знаходзяцца людзі, якія нават кажуць, што рэпрэсіі былі апраўданыя, бо дзейнічалі ворагі.
Савецкага Саюза няма ўжо 27 гадоў. Аднак па сёньняшні дзень постсавецкія грамадзтвы, асабліва ў Расеі ды Беларусі не разьлічыліся з савецкім мінулым. Асабліва гэта тычыцца трагічных старонак савецкай гісторыі, як палітычныя рэпрэсіі.
Пра гэта сьведчыць досьвед 30-гадовай працы міжнароднага гісторыка-асьветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага таварыства «Мэмарыял». Дадзеная арганізацыя займаецца вывучэньнем палітычных рэпрэсій у СССР, праводзіць пошук, рэабілітацыю ды ўшанаваньне памяці ахвяр.
Арганізацыя мае значныя дасягненьні, як, напрыклад, створаны архіў ахвяр рэпрэсій, дзе тры мільёны імён. Аднак гэта далёка ня поўны сьпіс ахвяр савецкіх рэпрэсій. Горшае тое, што ў грамадзтве, асабліва расейскім, няма пераасэнсаваньня рэпрэсій. Расейцы надалей шануюць Сталіна, да рэпрэсій ставяцца як да прыроднага катаклізму. Пра гэта распавёў у размове з Польскім радыё старшыня праўленьня «Міжнароднага Мэмарыялу» Ян Рачыньскі.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч