За газ і электраэнэргію палякі заплацяць сёлета столькі, колькі летась
Міністар энэргетыкі: Захаваць леташнія цэны на газ удалося, нягледзячы на іх рост у Эўропе.
Цэны на газ у 2019 годзе ў Польшчы не памяняюцца. Іх рост быў кампэнсаваны зьніжэньнем коштаў разьмеркаваньня й паставак, пацьвердзіў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski). Сёлета індывідуальныя спажыўцы будуць плаціць Польскаму нафта-газаваму канцэрну PGNiG за газ столькі, колькі ў 2018 годзе.
Міністар энэргетыкі падкрэсьліў, што леташні ўзровень цэнаў удалося захаваць, як у выпадку газу, так і электраэнэргіі, нягледзячы на рост цэнаў на газ у Эўропе.
Кшыштаф Тхужэўскі: Падсумоўваючы: польскія ўлады эфэктыўна змагаюцца за ўзровень жыцьця сваіх грамадзян. Гэта важна, паколькі цэны на газ і электраэнэргію ў Эўропе павышаюцца. Нам удалося іх захаваць на леташнім узроўні. Такім чынам рахункі за газ у выпадку індывідуальных спажыўцоў у Польшчы будуць на 7% меншыя, чым былі ў 2015 годзе.
Нагадаем, PGNiG патрабаваў падняць цэны на газ для індывідуальных спажыўцоў у 2019 годзе на 2,5%. Канцэрн абгрунтоўваў гэта павышэньнем коштаў на паліва на біржы электраэнэргіі.
Упраўленьне па рэгуляваньні энэргетыкі зацьвердзіла прапанаваны PGNiG рост тарыфаў, адначасова зьмяншаючы на 5% стаўку аплаты за разьмеркаваньне газу для Польскай газавай кампаніі.
Новыя тарыфы ўступаюць у сілу з 15 лютага й будуць дзейнічаць да канца сьнежня 2019 году.
аз