Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве працуе выстава, прысьвечаная Ежы Папялушку (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2019 13:12
  • Папялушкa выстава.mp3
Ён нарадзіўся на Падляшшы ў сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў .
By Photo not attributed - Photo reproduction sold as a keepsake before 1990, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1386697

У Варшаве працуе выстава, прысьвечаная Ежы Папялушку (ФОТА)
Ён нарадзіўся на Падляшшы ў сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў .
Шаноўнае спадарства, сёньня запрашаю ў Каталіцкі культурны цэнтар „Добрае месца” ў Варшаве, каб пазнаёміцца з выключнай выставай, прысьвечанай блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушку (Jerzy Popiełuszko).
Выстава мае гістарычны характар і праходзіць пад назвай „Здавалася б, што яго зьнішчылі, але ён стаў бесьсьмяротным”.
Выставу падрыхтаваў Інстытут нацыянальнай памяці. Яна складаецца з больш чым 10 стэндаў, на якіх знаходзіцца каля 40 здымкаў.
„Фатаграфіі паказваюць найбольш важныя моманты з жыцьця сьвятара, пачынаючы зь юнацтва, праз пастырскую працу й пакутніцкую сьмерць”, - кажа Аляксандра Мішуловіч (Aleksandra Miszułowicz) з ІНП.
Аляксандра Мішуловіч: Мы бачым яго зь сям’ёй, бачым у сэмінарыі, бачым як ён прапаведае, і бачым яго ў арміі. Нагадаю, сьвятара, падобным чынам як і многіх іншых студэнтаў духоўных сэмінарый, прызавалі ў армію. Там іх даволі моцна перасьледавалі - гэта была форма рэпрэсій супраць Каталіцкага касьцёлу. На здымках мы можам пабачыць яго (ксяндза Папялушку – рэд.) падчас апошняй імшы ў Быдгашчы (Bydgoszcz). Мы бачым таксама здымак цела ксяндза Папялушкі пасьля таго, як яно было знойдзенае ва Ўлацлаўку (Włocławek) каля дамбы.
Ежы Папялушка нарадзіўся 14 верасьня 1947 году ў вёсцы Акопы (Okopy) у гміне Сухаволя (Suchowola) на Падляшшы ў сялянскай сям’і этнічных беларусаў-каталікоў. Скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе ён быў пасьвечаны на сьвятара кардыналам Стэфанам Вышыньскім (Stefan Wyszyński).
Падчас страйкаў рабочых у 1980 годзе ксёндз Папялушка займаўся душпастырскай апекай у асяродзьдзі працоўных у Варшаве. Хутка пачаў лічыцца адным з духоўных пастыраў нелегальнай арганізацыі „Салідарнасьць”.
Перасьлед з боку камуністычных уладаў Польшчы выклікалі ягоныя пропаведзі, у якіх адкрыта выступаў у падтрымку ідэалаў „Салідарнасьці” ды супраць гвалту. Ксёндз Ежы публічна крытыкаваў злоўжываньні камуністычнага рэжыму, пазьбягаючы пры гэтым прасоўваньня нянавісьці ў дачыненьні да апанэнтаў.
У імшах за Радзіму, якія служыў ксёндз Ежы, удзельнічалі тысячы вернікаў.
Гэта выклікала перасьлед з боку ўладаў ПНР.
Паводле Аляксандры Мішуловіч, менавіта выстава паказвае ксяндза Ежы Папялушку як непахіснага героя.
Аляксандра Мішуловіч: Ён заўсёды ведаў, што яму трэба рабіць. Ён ведаў, што існуюць важнейшыя каштоўнасьці, то бок любоў, адвага, праўда й дабрыня. Ён жыў паводле гэтых каштоўнасьцяў. Таму злачынная сыстэма хацела яго зьнішчыць, паколькі для гэтай сыстэмы каштоўнасьці, якія прасоўваў Папялушка, былі непрымальнымі. Пра гэта расказвае гэтая выстава.
Дырэктар каталіцкага культурнага цэнтру „Добрае месца” ксёндз Павал Валькевіч (Paweł Walkiewicz) падкрэсьліў, што выстава паказвае харызматычнага сьвятара, які не ішоў на ніякія кампрамісы са злом.
Павел Валькевіч: На выставе можна ўбачыць здымкі, якія ўжо вядомыя гледачам, але таксама фота, якія мала вядомыя шырэйшаму колу. Выстава паказвае ксяндза Папялушку як звычайнага чалавека, як кожнага з нас. Ён застаўся ў нашай памяці назаўсёды, чаго доказам зьяўляецца менавіта гэтая экспазыцыя. Яна таксама нагадвае нам, што мы можам разьлічваць на яго апеку й заступніцтва ў небе.
19 кастрычніка 1984 году ксёндз Ежы Папялушка быў выкрадзены функцыянэрамі Службы бясьпекі ПНР, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісьле. У гэты дзень ён прыехаў у Быдгашч, дзе адправіў ружанцовае набажэнства ў касьцёле Сьвятых Польскіх Братоў Пакутнікаў. Тут ён публічна прамовіў свае апошнія словы.
Пахаваньне пакутніка сабрала мільён вернікаў і было адной з найбуйнейшых патрыятычных маніфэстацый 1980-х гадоў у Польшчы.
Неўзабаве пасьля сьмерці ксёндз Ежы Папялушка стаў шырокавядомы як пакутнік і ахвяра камуністычнага рэжыму ў Польшчы.
Яго магіла знаходзіцца ля касьцёла святога Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібаж (Żoliboż), то бок у яго апошняй парафіі, і зьяўляецца месцам шматлікіх пілігрымак вернікаў.
Улады ПНР пад ціскам грамадзтва былі вымушаны пакараць непасрэдных выканаўцаў забойства. Пасьля кароткага працэсу ў турму трапілі чатыры агенты Службы бясьпекі. Аднак іх палітычныя кіраўнікі ніколі не былі асуджаныя.
Бэатыфікацыйны працэс ксяндза Папялушкі пачаўся ў 1997 годзе, то бок падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ. 6 чэрвеня 2010 году ён быў абвешчаны благаслаўлёным. У 2014 годзе быў адкрыты працэс кананізацыі сьвятара.
З выставай, якая паказвае асобы харызматычнага сьвятара-пакутніка, можна пазнаёміцца ў каталіцкім культурным цэнтры „Добрае месца” на вуліцы Дэвайціс, 3 (Dewajtis) у Варшаве.
Аўтарамі выставы зьяўляюцца Катажына Манеўска (Katarzyna Maniewska), Міхал Мілеўчык (Michał Milewczyk) і Аляксандра Кайпэр-Мішуловіч (Aleksandra Kaiper-Miszułowicz). Упершыню згаданая экспазыцыя прэзэнтавалася ў 2017 годзе ў 70-годзьдзе з дня нараджэньня Ежы Папялушкі.
аз

Шаноўнае спадарства, сёньня запрашаю ў Каталіцкі культурны цэнтар „Добрае месца” ў Варшаве, каб пазнаёміцца з выключнай выставай, прысьвечанай блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушку (Jerzy Popiełuszko).

Выстава мае гістарычны характар і праходзіць пад назвай „Здавалася б, што яго зьнішчылі, але ён стаў бесьсьмяротным”.

Выставу падрыхтаваў Інстытут нацыянальнай памяці. Яна складаецца з больш чым 10 стэндаў, на якіх знаходзіцца каля 40 здымкаў.

„Фатаграфіі паказваюць найбольш важныя моманты з жыцьця сьвятара, пачынаючы зь юнацтва, праз пастырскую працу й пакутніцкую сьмерць”, - кажа Аляксандра Мішуловіч (Aleksandra Miszułowicz) з ІНП.

Аляксандра Мішуловіч: Мы бачым яго зь сям’ёй, бачым у сэмінарыі, бачым як ён прапаведуе, і бачым яго ў арміі. Нагадаю, сьвятара, падобным чынам як і многіх іншых студэнтаў духоўных сэмінарый, прызавалі ў армію. Там іх даволі моцна перасьледавалі - гэта была форма рэпрэсій супраць Каталіцкага касьцёлу. На здымках мы можам пабачыць яго (ксяндза Папялушку – рэд.) падчас апошняй імшы ў Быдгашчы (Bydgoszcz). Мы бачым таксама здымак цела ксяндза Папялушкі пасьля таго, як яно было знойдзенае ва Ўлацлаўку (Włocławek) каля дамбы.

Ежы Папялушка нарадзіўся 14 верасьня 1947 году ў вёсцы Акопы (Okopy) у гміне Сухаволя (Suchowola) на Падляшшы ў сялянскай сям’і этнічных беларусаў-каталікоў. Скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе ён быў пасьвечаны на сьвятара кардыналам Стэфанам Вышыньскім (Stefan Wyszyński).

Падчас страйкаў рабочых у 1980 годзе ксёндз Папялушка займаўся душпастырскай апекай у асяродзьдзі працоўных у Варшаве. Хутка пачаў лічыцца адным з духоўных пастыраў нелегальнай арганізацыі „Салідарнасьць”.

Перасьлед з боку камуністычных уладаў Польшчы выклікалі ягоныя пропаведзі, у якіх адкрыта выступаў у падтрымку ідэалаў „Салідарнасьці” ды супраць гвалту. Ксёндз Ежы публічна крытыкаваў злоўжываньні камуністычнага рэжыму, пазьбягаючы пры гэтым прасоўваньня нянавісьці ў дачыненьні да апанэнтаў.

У імшах за Радзіму, якія служыў ксёндз Ежы, удзельнічалі тысячы вернікаў.Гэта выклікала перасьлед з боку ўладаў ПНР.

Паводле Аляксандры Мішуловіч, менавіта выстава паказвае ксяндза Ежы Папялушку як непахіснага героя.

Аляксандра Мішуловіч: Ён заўсёды ведаў, што яму трэба рабіць. Ён ведаў, што існуюць важнейшыя каштоўнасьці, то бок любоў, адвага, праўда й дабрыня. Ён жыў паводле гэтых каштоўнасьцяў. Таму злачынная сыстэма хацела яго зьнішчыць, паколькі для гэтай сыстэмы каштоўнасьці, якія прасоўваў Папялушка, былі непрымальнымі. Пра гэта расказвае гэтая выстава.

Дырэктар каталіцкага культурнага цэнтру „Добрае месца” ксёндз Павал Валькевіч (Paweł Walkiewicz) падкрэсьліў, што выстава паказвае харызматычнага сьвятара, які не ішоў на ніякія кампрамісы са злом.

Павел Валькевіч: На выставе можна ўбачыць здымкі, якія ўжо вядомыя гледачам, але таксама фота, якія мала вядомыя шырэйшаму колу. Выстава паказвае ксяндза Папялушку як звычайнага чалавека, як кожнага з нас. Ён застаўся ў нашай памяці назаўсёды, чаго доказам зьяўляецца менавіта гэтая экспазыцыя. Яна таксама нагадвае нам, што мы можам разьлічваць на яго апеку й заступніцтва ў небе.

19 кастрычніка 1984 году ксёндз Ежы Папялушка быў выкрадзены функцыянэрамі Службы бясьпекі ПНР, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісьле. У гэты дзень ён прыехаў у Быдгашч, дзе адправіў ружанцовае набажэнства ў касьцёле Сьвятых Польскіх Братоў Пакутнікаў. Тут ён публічна прамовіў свае апошнія словы.

Пахаваньне
Пахаваньне Ежы Папялушк. By Jarek Tuszyński / CC-BY-SA-3.0 & GDFL, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4814461

Пахаваньне пакутніка сабрала мільён вернікаў і было адной з найбуйнейшых патрыятычных маніфэстацый 1980-х гадоў у Польшчы.

Неўзабаве пасьля сьмерці ксёндз Ежы Папялушка стаў шырокавядомы як пакутнік і ахвяра камуністычнага рэжыму ў Польшчы.

Яго магіла знаходзіцца ля касьцёла сьвятога Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібаж (Żoliboż), то бок у яго апошняй парафіі, і зьяўляецца месцам шматлікіх пілігрымак вернікаў.

Улады ПНР пад ціскам грамадзтва былі вымушаны пакараць непасрэдных выканаўцаў забойства. Пасьля кароткага працэсу ў турму трапілі чатыры агенты Службы бясьпекі. Аднак іх палітычныя кіраўнікі ніколі не былі асуджаныя.
Бэатыфікацыйны працэс ксяндза Папялушкі пачаўся ў 1997 годзе, то бок падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ. 6 чэрвеня 2010 году ён быў абвешчаны блаславёным. У 2014 годзе быў адкрыты працэс кананізацыі сьвятара.

Магіла
Магіла ксяндза Ежы Папялушкі ля касьцёла сьвятога Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібаж (Żoliboż). By Reytan - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=263592

З выставай, якая паказвае асобы харызматычнага сьвятара-пакутніка, можна пазнаёміцца ў каталіцкім культурным цэнтры „Добрае месца” на вуліцы Дэвайціс, 3 (Dewajtis) у Варшаве.

Аўтарамі выставы зьяўляюцца Катажына Манеўска (Katarzyna Maniewska), Міхал Мілеўчык (Michał Milewczyk) і Аляксандра Кайпэр-Мішуловіч (Aleksandra Kaiper-Miszułowicz). Упершыню згаданая экспазыцыя прэзэнтавалася ў 2017 годзе ў 70-годзьдзе з дня нараджэньня Ежы Папялушкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт