Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне набірае моц выбарчая кампанія

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.01.2019 18:20
  • Ва Ўкраіне набірае моц выбарчая кампанія.mp3
Пра хаду выбарчай кампаніі ва Ўкраіне распавядае дырэктар – галоўны рэдактар Польскага радыё для замежжа (каналу замежнага вяшчаньня Польскага радыё) Анджэй Рыбалт.
youtube.com/screen

Ва Ўкраіне набірае моц прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Паводле многіх сацыялягічных апытаньняў, найбольшы рэйтынг мае лідэр партыі «Бацькаўшчына», колішні прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка. На другім месцы паводле рэйтынгаў падтрымкі знаходзіцца прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Пра хаду выбарчай кампаніі ва Ўкраіне распавядае дырэктар – галоўны рэдактар Польскага радыё для замежжа (каналу замежнага вяшчаньня Польскага радыё) Анджэй Рыбалт, які таксама зьўяляецца знаўцам украінскай палітычнай сыстэмы.
Анджэй Рыбалт: Пачатак кампаніі не выглядае кепска, бо й Пятро Парашэнка, і Юлія Цімашэнка не намагаюцца агрэсіўна абвінавачваць сябе ў правінах мінуўшчыны.
Мне падаецца, адмоўным момантам зьяўляецца тое, што пакуль няма трэцяга кандыдата, кандыдата Майдану. Аранжавага Майдану й Майдану 2013-14 гадоў, то-бок кандыдата ад Рэвалюцыі годнасьці.
Напрыклад, шкада, што журналіст Грамадзкага тэлебачаньня Дзьмітры Гнап, які таксама ўдзельнічае ў гэтых выбарах, ня мае вялікіх шанцаў на перамогу. На гэта ўказваюць сацыялягічныя апытаньні.
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанака, які прыйшоў да ўлады на хвалі першага Майдана, камэнтуючы сёлетнія выбары, заявіў, што Юлія Цімашэнка й Пятро Парашэнка фактычна зьяўляюцца часткай аднаго цэлага.
Юшчанака перакананы, што лягер дэмакратычных сілаў, які паўстаў у выніку Аранжавай Рэвалюцыі, распаўся менавіта з прычыны вельмі вялікіх палітычных амбіцый гэтых двух палітыкаў: Юліі Цімашэнка й Пятра Парашэнка.
Паводле словаў Юшчанкі, тады прычынай канфлікту ў лягеры «аранжавых» ня былі ідэалягічныя ці стратэгічныя пытаньні, а толькі спрэчка за тое, хто павінен узначаліць урад.
У мяне складваецца такое ўражаньне, што гэтая сытуацыя зь 2005-6 году дагэтуль зьяўляецца актуальнай на ўкраінскай палітычнай сцэне. То-бок, адсутнасьць новых лідэраў, якія б грунтавалі свой палітычны капітал на актыўнасьці падчас народных бунтаў супраць саветызацыі Ўкраіны; гэта найважнейшая праблема.
Калі Юлія Цімашэнка была прэм’ерам, яна адыгрывала важнейшую ролю ва ўкраінскай палітыцы, аднак яна не рэалізоўвала ўласнай палітычнай праграмы. Яе праграма заключалася ў тым, каб як мага хутчэй ажыцьцявіць эўраатлянтычную інтэграцыю Ўкраіны. Адпаведна, зараз цяжка спадзявацца нейкага карэннага пералому ў выпадку перамогі Цімашэнкі. Аднак, я лічу, што пакуль пытаньне перамогі не вырашана. Пятро Парашэнка мае на яе падобныя шанцы.
Польскае радыё: Як зараз выглядае пазыцыя Юліі Цімашэнкі на ўкраінскай палітычнай сцэне, улічваючы той факт, што яе папулярнасьць сярод украінцаў, з цягам часу, моцна зьмянілася?
Анджэй Рыбалт: Апытаньні ўказваюць на тое, што Цімашэнка зьяўляецца лідэрам гэтай кампаніі, аднак з Парашэнкам, яны маюць мінімальны разрыў. У некаторых апытаньнях, ён нават перамагае.
Пазыцыя Юліі Цімашэнкі на палітычнай сцэне дастаткова высокая. Пра гэта сьведчыць зьезд яе партыі «Бацькаўшчына».
Пазытыўнай зьявай зьяўляецца тое, што Патрыярх Кіеўскі Філярэт Ўкраінскай праваслаўнай царквы намагаецца дзейнічаць кансалідацыйна. Ён аддае належнае заслугам Пятра Парашэнкі, а таксама й яго папярэднікам у справе Томаса – станаўленьня аўтакефальнай царквы.
На маю думку, гэта карэны пералом у гісторыі ўкраінскай дзяржавы. Праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату валодала вельмі ўплывовай агентурай сеткай і падзеі ў Данбасе і ў Крыме красамоўна гэта прадэманстравалі.
Польскае радыё: Якое значэньне для будучых стасункаў паміж Кіевам і Масквой ды Кіевам і Бруселем будзе мець перамога аднаго з гэтых кандыдатаў, Парашэнкі альбо Цімашэнкі?
Анджэй Рыбалт: Заўжды кожны кандыдаь залежны ад сваіх тылоў і фінасаваньня гэтых тылоў.
Я не ведаю, якія будуць рашэньні штабу Цімашэнкі ў выпадку яе перамогі.
Варта памятаць аб тым, што першы буйны пасьпяховы бізнэс Юліі Цімашэнкі – «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы» меў шчыльныя кантакты з расейскімі алігархамі. Якія будуць яе рашэньні пакуль невядома.
Парашэнка без сумневу мае адно вялікае дасягненьне, а менавіта – станаўленьне Ўкраінскай праваслаўнай царквы. Таксама ён зьяўляецца гарантыяй таго, што ўкраінцы надалей будуць змагацца за тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы, а пры адпаведнай геапалітычнай сытуацыі паспрабуюць аднавіць свой сувэрэнітэт над захопленымі Расейскай Фэдэрацыяй тэрыторыямі.
Першы тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны мае адбыцца 31 сакавіка, а пра іх разважаў дырэктар Польскага радыё для замежжа, знаўца Ўкраіны Анджэй Рыбалт.
ПР/эж

Паводле многіх сацыялягічных апытаньняў, найбольшы рэйтынг мае лідэр партыі «Бацькаўшчына», колішні прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка. На другім месцы паводле рэйтынгаў падтрымкі знаходзіцца прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Пра хаду выбарчай кампаніі ва Ўкраіне распавядае дырэктар – галоўны рэдактар Польскага радыё для замежжа (каналу замежнага вяшчаньня Польскага радыё) Анджэй Рыбалт, які таксама зьўяляецца знаўцам украінскай палітычнай сыстэмы.

Анджэй Рыбалт: Пачатак кампаніі не выглядае кепска, бо й Пятро Парашэнка, і Юлія Цімашэнка не намагаюцца агрэсіўна абвінавачваць сябе ў правінах мінуўшчыны. Мне падаецца, адмоўным момантам зьяўляецца тое, што пакуль няма трэцяга кандыдата, кандыдата Майдану. Аранжавага Майдану й Майдану 2013-14 гадоў, то-бок кандыдата ад Рэвалюцыі годнасьці.

Напрыклад, шкада, што журналіст Грамадзкага тэлебачаньня Дзьмітры Гнап, які таксама ўдзельнічае ў гэтых выбарах, ня мае вялікіх шанцаў на перамогу. На гэта ўказваюць сацыялягічныя апытаньні.

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанака, які прыйшоў да ўлады на хвалі першага Майдана, камэнтуючы сёлетнія выбары, заявіў, што Юлія Цімашэнка й Пятро Парашэнка фактычна зьяўляюцца часткай аднаго цэлага.

Юшчанака перакананы, што лягер дэмакратычных сілаў, які паўстаў у выніку Аранжавай Рэвалюцыі, распаўся менавіта з прычыны вельмі вялікіх палітычных амбіцый гэтых двух палітыкаў: Юліі Цімашэнкі й Пятра Парашэнкі.

Паводле словаў Юшчанкі, тады прычынай канфлікту ў лягеры «аранжавых» ня былі ідэалягічныя ці стратэгічныя пытаньні, а толькі спрэчка за тое, хто павінен узначаліць урад.

У мяне складваецца такое ўражаньне, што гэтая сытуацыя зь 2005-6 году дагэтуль зьяўляецца актуальнай на ўкраінскай палітычнай сцэне. То-бок, адсутнасьць новых лідэраў, якія б грунтавалі свой палітычны капітал на актыўнасьці падчас народных бунтаў супраць саветызацыі Ўкраіны; гэта найважнейшая праблема.

Калі Юлія Цімашэнка была прэм’ерам, яна адыгрывала важнейшую ролю ва ўкраінскай палітыцы, аднак яна не рэалізоўвала ўласнай палітычнай праграмы. Яе праграма заключалася ў тым, каб як мага хутчэй ажыцьцявіць эўраатлянтычную інтэграцыю Ўкраіны. Адпаведна, зараз цяжка спадзявацца нейкага карэннага пералому ў выпадку перамогі Цімашэнкі. Аднак, я лічу, што пакуль пытаньне перамогі не вырашана. Пятро Парашэнка мае на яе падобныя шанцы.

Польскае радыё: Як зараз выглядае пазыцыя Юліі Цімашэнкі на ўкраінскай палітычнай сцэне, улічваючы той факт, што яе папулярнасьць сярод украінцаў, з цягам часу, моцна зьмянілася?

Анджэй Рыбалт: Апытаньні ўказваюць на тое, што Цімашэнка зьяўляецца лідэрам гэтай кампаніі, аднак з Парашэнкам, яны маюць мінімальны разрыў. У некаторых апытаньнях, ён нават перамагае.

Пазыцыя Юліі Цімашэнкі на палітычнай сцэне дастаткова высокая. Пра гэта сьведчыць зьезд яе партыі «Бацькаўшчына».Пазытыўнай зьявай зьяўляецца тое, што Патрыярх Кіеўскі Філярэт Ўкраінскай праваслаўнай царквы намагаецца дзейнічаць кансалідацыйна. Ён аддае належнае заслугам Пятра Парашэнкі, а таксама й яго папярэднікам у справе Томаса – станаўленьня аўтакефальнай царквы.

На маю думку, гэта карэны пералом у гісторыі ўкраінскай дзяржавы. Праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату валодала вельмі ўплывовай агентурай сеткай і падзеі ў Данбасе і ў Крыме красамоўна гэта прадэманстравалі.

Польскае радыё: Якое значэньне для будучых стасункаў паміж Кіевам і Масквой ды Кіевам і Бруселем будзе мець перамога аднаго з гэтых кандыдатаў, Парашэнкі альбо Цімашэнкі?

Анджэй Рыбалт: Заўжды кожны кандыдаь залежны ад сваіх тылоў і фінасаваньня гэтых тылоў.Я не ведаю, якія будуць рашэньні штабу Цімашэнкі ў выпадку яе перамогі. Варта памятаць аб тым, што першы буйны пасьпяховы бізнэс Юліі Цімашэнкі – «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы» меў шчыльныя кантакты з расейскімі алігархамі. Якія будуць яе рашэньні пакуль невядома.

Парашэнка без сумневу мае адно вялікае дасягненьне, а менавіта – станаўленьне Ўкраінскай праваслаўнай царквы. Таксама ён зьяўляецца гарантыяй таго, што ўкраінцы надалей будуць змагацца за тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы, а пры адпаведнай геапалітычнай сытуацыі паспрабуюць аднавіць свой сувэрэнітэт над, захопленымі Расейскай Фэдэрацыяй, тэрыторыямі.

Першы тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны мае адбыцца 31 сакавіка, а пра іх разважаў дырэктар Польскага радыё для замежжа, знаўца Ўкраіны Анджэй Рыбалт.

ПР/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт