Logo Polskiego Radia
Print

88% расейцаў лічыць, што іх краіна павінна надалей мець статус імпэрыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2019 15:17
Пры гэтым 61% расейцаў саромеецца таго, што «народ з амбіцыямі» працягвае быць бедны.
МаскваМаскваpixabay.com/CC0 Public Domain

Правацэнтрысцкая газэта Rzeczpospolita публікуе вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзеныя ў Расеі Аналітычным цэнтрам Юрыя Левады. З апытаньня вынікае, што расейцы лічаць сваю краіну «вялікай дзяржавай», а грамадзяне маюць права адчуваць сябе «народам, які аказаў вялікі ўплыў на гісторыю».
88% расейцаў лічыць, што іх краіна павінна надалей мець статус імпэрыі. Пры гэтым 61% расейцаў саромеецца таго, што «народ з амбіцыямі» працягвае быць бедны. 45% рэспандэнтаў мяркуе, што распад Савецкага Саюзу быў трагедыяй. Удзельнікі апытаньня ганарацца перамогай над фашызмам, дасягненьнямі ў галіне асваеньня космасу й сваёй літаратурай. Пры гэтым газэта Rzeczpospolita зазначае, што значна зьменшылася колькасьць прыхільнікаў анэксіі Крыму – актуальна 45% грамадзян лічыць, што Крэмль паступіў добра, анэксуючы ўкраінскі паўвостраў. Для параўнаньня: у 2014 годзе прыхільнікаў далучэньня Крыму да Расеі было амаль 80%.

Правацэнтрысцкая газэта Rzeczpospolita публікуе вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзеныя ў Расеі Аналітычным цэнтрам Юрыя Левады. З апытаньня вынікае, што расейцы лічаць сваю краіну «вялікай дзяржавай», а грамадзяне маюць права адчуваць сябе «народам, які аказаў вялікі ўплыў на гісторыю».

88% расейцаў лічыць, што іх краіна павінна надалей мець статус імпэрыі. Пры гэтым 61% расейцаў саромеецца таго, што «народ з амбіцыямі» працягвае быць бедны. 45% рэспандэнтаў мяркуе, што распад Савецкага Саюзу быў трагедыяй.

Удзельнікі апытаньня ганарацца перамогай над фашызмам, дасягненьнямі ў галіне асваеньня космасу й сваёй літаратурай. Пры гэтым газэта Rzeczpospolita зазначае, што значна зьменшылася колькасьць прыхільнікаў анэксіі Крыму – актуальна 45% грамадзян лічыць, што Крэмль паступіў добра, анэксуючы ўкраінскі паўвостраў. Для параўнаньня: у 2014 годзе прыхільнікаў далучэньня Крыму да Расеі было амаль 80%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт