Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад рыхтуе пераезд

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.01.2019 15:34
Частку міністэрстваў могуць перанесьці са сталіцы.
Świnoujście Old Town. Photo: pixabay.comŚwinoujście Old Town. Photo: pixabay.com

Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Урад Польшчы хоча зьмяніць напрамак разьвіцьця краіны. Замест стаўкі на вялікія гарады, урад хоча прысьпешыць разьвіцьцё раённых цэнтраў. Дзеля гэтага ўрад хоча стварыць адмысловы міжрэгіянальны фонд структурнай дапамогі. Таксама ідзецца пра перанос часткі дзяржаўных устаноў ды інстытуцый са сталіцы ў меншыя гарады.

Пакуль не вядома якія ўстанову куды пераедуць, але ўрад заяўляе, што мае вялікі выбар. Сьпіс магчымых гарадоў да пераезду ўключае 122 пазыцыі. Пакуль што сярод першачарговых гарадоў называюць Хэлм, Еленю Гуру ды Кельце. Туды плянуюць перанесьці Галоўны інспэктарат аховы навакольнага асяродзьдзя, Галоўную кантрольную палату ды дзяржаўную страхавую кампанію «ZUS».

У сваю чаргу прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з прапановай, каб перанесьці з Варшавы Канстытуцыйны суд, напрыклад у Люблін або Сувалкі.

Прадстаўнікі ўраду перакананыя, што пераезд вялікай дзяржаўнай установы можа стаць маторам для разьвіцьця меншых і больш занядбаных гарадоў. Падобную праграму ў Эўропе з 2015-га года рэалізуе Данія, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт