Беларуская эканоміка можа атрымаць задышку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.01.2019 15:23
На канец года эканоміка парадавала беларусаў ды палякаў.
Урады пахваліліся ростам ВУП, бюджэтным прафіцытам ды плянамі на наступны год. Аднак падваліны гэтых вынікаў у Польшчы ды Беларусі розныя. Тлумачыць экспэрт.
2018 год стаў годам вельмі добрай каньюнктуры для Польшчы. За год эканоміка краіны вырасла на 5,1%, упершыню за апошнія гады ў бюджэце зьявіліся надбаўкі. Напрыклад, у лістападзе 2018-га года ў польскім бюджэце быў прафіцыт у 11 мільярдаў злотых, пры прагназаваным гадавым дэфіцыце на ўзроўні 41 мільярда злотых. Што азначае, што ўпершыню за апошнія гады бюджэтны дэфіцыт скараціўся да 0,6% ВУП краіны.
На будучы год урад прагназуе далейшае скарачэньне бюджэтнага дэфіцыту ды эканамічны рост на ўзроўні 4%.
Сёлета рост паказала таксама эканоміка Беларусі. Паводле ацэнкі аналітыкаў Сусьветнага банку, па выніках 2018 году беларуская эканоміка вырасла на 3,4%. Урад Беларусі паведаміў, што за студзень-лістапад у беларускім бюджэце склаўся прафіцыт ў памеры 5,6 мільярдаў рублёў. Гэта лічбы параўнальныя з Польшчай.
У Польшчы прафіцыт дасягнуты дзякуючы лепшай зьбіральнасьці падаткаў ды інвэстыцыям і продажам нацыянальнай прамысловасьці. У Беларусі прафіцыт – гэта даражэйшая нафта ды «сацыялістычнае пераразьмеркаваньне», кажа менскі эканаміст Міхась Залескі. У 2019-м годзе можа быць горш, у першую чаргу таму, што не паляпшаецца сытуацыя ў эканоміцы Расеі, да якой Беларусь моцна прывязаная.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч