Logo Polskiego Radia
Print

Вынікі кантролю ў польскіх escape room выклікаюць страх

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.01.2019 12:58
Пасьля сьмерці пяці 15-гадовых дзяўчынак у квэст-пакоі пажарная служба правярае падобныя месцы ва ўсёй Польшчы.
Кветкі і зьнічы на месцы трагедыі ў Кашаліне. У нядзелю вечарам на месцы пажару маліліся жыхары гораду. 
Кветкі і зьнічы на месцы трагедыі ў Кашаліне. У нядзелю вечарам на месцы пажару маліліся жыхары гораду. PAP/Marcin Bielecki

Gazeta Wyborcza
Пасьля трагедыі ў польскім Кашаліне, дзе ў escape room у выніку пажару загінулі пяць 15-гадовых дзяўчынак, пажарная служба правярае падобныя месцы ва ўсёй Польшчы. Службы ўжо зачынілі частку квэст-пакояў, у дзясятках сьцьверджаны парушэньні правіл бясьпекі.
У кашалінскім квэст-пакоі распачаўся пажар, які адрэзаў доступ пэрсаналу да пакою, дзе знаходзіліся дзяўчынкі. І хоць пажарная служба прыехала вельмі хутка, падлетак не ўдалося выратаваць, яны памерлі ў выніку атручэньня ўгарным газам.
«Трагедыя здарылася ў першую чаргу па прычыне адсутнасьці правільных шляхоў эвакуацыі людзей, якія знаходзіліся ў сярэдзіне, – ацаніла пажарная служба. – У аб’екце было шмат парушэньняў. Балоны з газам (для абаграваньня) знаходзіліся побач з лёгкапальнымі элемэнтамі. У памяшканьні былі сьвечкі. Электраправодка была часовай. Памяшканьне мела 7,3 кв.м і было цесным. Вогнетушыцелі не былі выкарыстаныя».
28-гадовы ўладальнік escape room затрыманы. Пракуратура абвінавачвае яго ва ўмысным стварэньні небясьпекі, што прывяло да няўмыснай сьмерці. Яму пагражае 8 годоў пазбаўленьня волі.
Пасьля трагедыі кантроль пройдзе ва ўсіх 1100 квэст-пакоях у цэлай Польшчы. Да суботы былі правераныя 178 з іх. Вынікі жахлівыя: ажно 129 не выконвалі ўсе патрабаваньні па бясьпецы. Знойдзеныя 427 парушэньняў эвакуацыйных шляхоў: доступу, шырыні, магчымасьці адчыніць дзьверы. 13 escape room зачынілі адразу, 16 атрымалі штрафы.
«На жаль, пажарная служба прайграла барацьбу за жыцьцё. Прайграла з тымі, хто, кіруючыся хуткім заробкам, падверг сьмерці нявінных дзяцей», – казаў міністар унутраных спраў Яахім Брудзіньскі.
Міністар зьвярнуў увагу, што бацькі заўважалі парушэньні ў кашалінскім escape room і пісалі пра гэта на форумах, але ніхто не зьвярнуўся ў адпаведныя службы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт